Тэрэмкы (станцыя метро)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Станцыя метро Тэрэмкы)
«Тэрэмкы»
укр.: Теремки
Абалонска-Тэрэмкоўская лінія
Кіеўскі метрапалітэн
Дата адкрыцця 6 лістапада 2013 года
Праектная назва Адэская плошча
Раён Галасіеўскі
Тып платформаў астраўная
Даўжыня платформаў, м 104,0
Шырыня платформаў, м 11,1
Архітэктары Valeriy Gnevyshev[d][1], Tamara Tselikovska[d][1] і Oleksii Nashyvochnikov[d][1]
Узведзена Кіеўметрабуд
Выхад да вуліц праспекта Акадэміка Глушкова,
Адэскай плошчы
Час адкрыцця 05:48
Код станцыі 227
Суседнія станцыі Станцыя метро Іпадром, Кіеў
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Абалонска-Тэрэмкоўская лінія
ЦЧ-2 «Абалонь»
Герояў Дняпра
Мінская
Абалонь
Пачайна 
Тараса Шаўчэнкі 
Кантрактова Плошча +аўт
Паштова плошча +рв
Майдан Нэзалэжнасці 
Службовая галіна да Хрэшчатыка
Службовая галіна да Клоўскай
Плошча Украінскіх Герояў 
Алімпійска
Палац «Украіна»
Лыбідска
Дэмііўска +аўв
Галасііўска
Васількіўска
Выстаўковы Цэнтр
Іпадром +аўт
Тэрэмкы
Аўтавакзал «Тэрэмкы»
Вулыця Крэйсера «Аўрора»
Адэска
ЦЧ «Тэрэмкы»

«Тэрэмкы́» (укр.: «Теремки́», вымаўленне ) — 52-я станцыя Кіеўскага метрапалітэна, канцавая на Абалонска-Тэрэмкоўскай лініі, наступная пасля станцыі «Іпадром». Адкрыта 6 лістапада 2013 года. Пасажырапаток — 24,4 тыс. чал./суткі (2015 год). Названая па аднайменнаму жылому масіву.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Будаўніцтва станцыі пачата ў лістападзе 2011 года. У ліпені 2012 пачата будаванне сцяны ў грунце. Па стане на канец кастрычніка 2012 года робiцца раскрыццё катлавана станцыі, паралельна праходзіць заліванне падмуркавай пліты станцыі. З пачатку лістапада ўстаноўлена апалубка і адбываецца заліванне секцый зводу станцыі.

Па стане на чэрвень 2013 года збудаваныя станцыйны і касавыя залы, выкладзеныя лесвічныя пліты пераходу касаваЙ залы. Будуюцца абаротныя тупікі і СТЦ.

3 лістапада 2013 года на станцыю быў пушчаны пробны цягнік.

6 лістапада 2013 года станцыя была адкрыта для пасажыраў.

Канструкцыя[правіць | правіць зыходнік]

Па канструкцыі станцыя аднаскляпеністая, дробнага залажэння, з двума выхадамі ў падземныя пераходы пад праспектам Акадэміка Глушкова. За станцыяй знаходзяцца абаротныя тупікі і пункт тэхнічнага абслугоўвання цягнікоў. У перспектыве плануецца падаўжэнне лініі да станцыі «Адэская» і збудаванне дэпо «Тэрэмкы».

Абсталяванне[правіць | правіць зыходнік]

Аздабленне зводу платформы выканана мазаічным абліцоўваннем у выглядзе геаметрычных узораў, элементы якіх пераходзяць таксама на шляхавыя сцены. Сцены абліцаваныя бэжавым мармурам, які падкрэслівае іх канструктыўныя асаблівасці. Тарцы платформы таксама ўпрыгожаны мазаічным абліцоўваннем. Асвятленне станцыі ажыццяўляецца з дапамогай 13 таршэраў. Вакол таршэраў размешчаны лаўкі для пасажыраў, вырабленыя з нержавеючай сталі. Дадатковая светлавая лінія на шляхавай сцяне падсвятляе ўзор на зборы.

На станцыі ўстаноўлены 4 ліфты для людзей з асаблівымі патрэбамі. 2 ліфты — для перавозкі пасажыраў са двара ў вестыбюль станцыі, яшчэ 2 — з узроўню вестыбюля да ўзроўню пасажырскай платформы. Уздоўж краю платформы ўладкаваная шутц-лінія з пліткі тыпу «грэс» з выпуклым рэльефам «Увага», што дазваляе лепш арыентавацца людзям з праблемамі зроку.

Расклад адпраўлення цягнікоў[правіць | правіць зыходнік]

Адпраўка першага цягніка ў напрамку:

  • ст. «Герояў Дняпра» — 05:57

Адпраўка апошняга цягніка ў напрамку:

  • ст. «Герояў Дняпра» — 00:05

Расклад адпраўлення цягнікоў у вячэрні час (пасля 22:00) у напрамку:

  • ст. «Герояў Дняпра» — 22:25, 22:35, 22:45, 22:55, 23:05, 23:15, 23:25, 23:35, 23:45, 23:55, 0:05

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б в http://www.mirmetro.net/kyiv/cruise/02/27_teremky Праверана 4 сакавіка 2023.