Чарнігаўская (станцыя метро)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
«Чарнігаўская»
укр.: Чернігівська
Святошынска-Броварская лінія
Кіеўскі метрапалітэн
Дата адкрыцця 4 кастрычніка 1968 года
Праектная назва ДШК
Ранейшыя назвы Камсамольская
Раён Дняпроўскі, Дзяснянскі
Тып наземная, размешчаная пад шляхаправадам
Тып платформаў 1 астраўная і 1 берагавая (не выкарыстоўваецца са снежня 1979)
Даўжыня платформаў, м 101,0 м
Шырыня платформаў, м 8 м
Узведзена Кіеўметрабуд
Выхад да вуліц Гната Хаткевіча, Папудрэнка, Наварасійскай плошчы, Браварскага праспекта
Час адкрыцця 05:42
Код станцыі 126
Суседнія станцыі Дарныця і Лясная
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Святошынска-Броварская лінія
ЦЧ «Навабелычы»
Навабілычы 
Акадэмістэчка
Жытомырска
Святошын 
Ныўкы
Гаванскі шляхаправод
Берасцейская 
Шуляўска
Політэхнічны інстытут
Вакзальна      
Унівэрсытэт
Тэатральна 
Хрэшчатык 
Службовая галінка да Майдан Нэзалэжнасці
Службовая галінка да Клоўскай
Арсенальна
Дніпро
Мост Метро праз р. Дняпро
Гідрапарк
Русанаўскі мост
Лівабэрэжна   
Шляхаправод над чыгункай
ЦЧ-1 «Дарныця»
Дарныця
Чэрнігіўска
Лісова

Чарнігаўская (укр.: Черні́гівська, вымаўленне ) — 11-я станцыя Кіеўскага метрапалітэна, размешчаная на Святошынска-Броварскай лініі паміж станцыямі «Дарніца» і «Лясная». Была адкрыта 4 кастрычніка 1968 года, пад назвай «Камсамольская» (у гонар 50-годдзя УЛКСМ). Цяперашняя назва — з 2 лютага 1993 года.

Станцыя наземная. Мае два выхады да скрыжавання вуліцы Гната Хаткевіча і Браварскага праспекта, які працягваецца аўтамагістраллю E95 (М01) і вядзе на Чарнігаў (адсюль назва).

На паўночным баку ад станцыі размешчаны Лясны масіў і Камсамольскі масіў, з паўднёвага Сацгорад і прамзона.

Канструкцыя[правіць | правіць зыходнік]

Пасадачная платформа размешчана пад пуцеправодам. Мае два вестыбюлі, функцыянальна пабудаваныя ў выглядзе шкляных аб’ёмаў; платформа параўнальна вузкая і не разлічана на цяперашнюю нагрузку. Да двух наземных вестыбюляў з пуцеправоду вядуць мосцікі, якія адначасова служаць дахам платформеннага ўчастка. Станцыя пабудавана паводле тыпавога праекта і аналагічная станцыям метро «Баграціёнаўская», «Філёўскі парк», «Піянерская» і «Кунцаўская» Філёўская лініі ў Маскве.

21 лістапада 1974 года праз высокі пасажырапаток на станцыі для высадкі пасажыраў была адкрыта дадатковая бакавая платформа (цяпер не эксплуатуецца, працавала да моманту адкрыцця ўчастка да станцыі «Лясная»).

Рэжым працы[правіць | правіць зыходнік]

Адкрыццё — 5:45, закрыццё — 0:03.

Адпраўленне першага цягніка ў накірунку:

  • ст. «Лясная» — 5:53
  • ст. «Акадэмгарадок» — 5:51

Адпраўленне апошняга цягніка ў накірунку:

  • ст. «Лясная» — 0:41
  • ст. «Акадэмгарадок» — 0:07

Фотаздымкі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]