Станіслаў Ігнатавіч Берсан

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Станіслаў Ігнатавіч Берсан
Наркам па справах нацыянальнасцей Заходняй вобласці і фронта
26 лістапада 1917 — 25 лютага 1918
Наркам дзяржкантролю Літбел ССР
з лютага 1919
 
Партыя КПСС
Дзейнасць палітык
Нараджэнне 30 лістапада 1895(1895-11-30)
Смерць 21 красавіка 1919(1919-04-21) (23 гады)
 
Ваенная служба
Званне камісар

Станіслаў Ігнатавіч Берсан (30 лістапада 1895, г. Варшава — 21 красавіка 1919) — савецкі, партыйны і ваенны дзеяч, намеснік старшыні Мінскага савета, наркам па справах нацыянальнасцей у СНК Заходняй вобласці і фронта, наркам дзяржкантролю Літоўска-Беларускай ССР. Удзельнік барацьбы за Савецкую ўладу ў Беларусі[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіў з варшаўскай сям’і банкіраў, выхоўваўся за мяжой, у Швейцарыі і Францыі.

У 1917 абвясціў сябе польскім сацыялістам, потым далучыўся да мінскіх бальшавікоў (Кнорын і інш.). З мая 1917 намеснік старшыні Мінскага Савета, камісар ВРК Заходняга фронту[1]. Член дэлегацыі ВРК па падпісанню ў мястэчку Солы 21 лістапада (4 снежня) 1917 года дагавора з нямецкім камандаваннем аб перамір’і на Заходнім фронце. З лістапада 1917 года наркам па справах нацыянальнасцей Заходняй вобласці і фронта[1].

Заснавальнік і рэдактар польскай штодзённай сацыялістычнай газеты бальшавіцкага кірунку («Праўда»), пазней «Prawda» («Польская праўда») (1917), член праўлення (бюро) Мінскай групы СДКПіЛ. З лютага 1919 наркам дзяржкантролю Літоўска-Беларускай ССР[1].

У лютым 1919 арыштаваны польскімі легіянерамі з арміі генерала Доўбар-Мусніцкага (палякі, якія раней служылі ў рускай арміі), расстраляны[1].

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

У памяць Берсана была названая вуліца ў Мінску.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 Берсон Станислав Игнатьевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 56. — 737 с.