Станіслаў Алендскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Станіслаў Алендскі
Род Алендскія
Дзеці Януш Алендскі і Крыштаф Алендскі

Станіслаў Алендскі (? — пасля 1529) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Пачынальнік галіны роду Алендскіх на тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага. Староста жамойцкі, намеснік высоцкі і гарадзішчанскі, войскі мельніцкі (1530).

Згодна з прывіліем Жыгімонта I Старога атрымаў у 1527 годзе ленны маёнтак Хрустаў з фальваркам Сцыбакоўскі і в. Ятулты ў Ваўкавыскім павеце.

Фундаваў у 1529 годзе алтарыю пры Мсцібаўскім касцёле.

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Пакінуў двух сыноў — Крыштафа (? — 1565), старосту браньскага і суражскага, і Януша (? — 1580), цівуна платэльскі і старосту браньскага.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]