Перайсці да зместу

Станіслаў Антоні Бужынскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Станіслаў Антоні Бужынскі
герб «Трыўдар»[d]
герб «Трыўдар»[d]
24-ы кашталян берасцейскі
9 мая 1750 16 лістапада 1752
Папярэднік Стэфан Таркоўскі[d]
Пераемнік Ян Храптовіч
інстыгатар вялікі літоўскі
25 красавіка 1732 8 мая 1750
Папярэднік Міхал Густаў Вішнеўскі[d]
Пераемнік Мікалай Тадэвуш Лапацінскі
30-ы кашталян смаленскі
16 лістапада 1752 1763
Папярэднік Казімір Ігнат Несялоўскі
Пераемнік Тадэвуш Бужынскі
скарбнік смаленскі[d]
26 красавіка 1727 25 красавіка 1732

Нараджэнне 27 красавіка 1701(1701-04-27)[1][2]
Смерць 15 мая 1775(1775-05-15)[2] (74 гады)
Род Бужынскія[d]
Бацька Канстанцін Ваўжынец Бужынскі[d]
Маці Гальшка з Бутлераў[d]
Жонка Марыяна з Копцяў[d][1][2]
Дзеці Тадэвуш Бужынскі
Грамадзянства
Веравызнанне Каталіцкая Царква
Узнагароды
ордэн Белага арла

Станіслаў Антоні Бужынскі (27 красавіка 1701(1701-04-27)[1][2]15 мая 1775(1775-05-15)[2], Вільня) — дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай. Кашталян берасцейскі (1748—1752) і кашталян смаленскі (1752—1763).

Займаў урады скарбніка смаленскага, старосты краснасельскага, з 1732 года інстыгатар вялікі літоўскі. З 1748 года кашталян берасцейскі, у 1752—1763 гадах кашталян смаленскі. Таксама быў паслом на соймы 1732, 1733 (выступаў на ім за абранне каралём Станіслава Ляшчынскага), 1738, 1740, 1744, 1746 гадоў; дэпутатам Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага ў 1736 годзе.

Падтрымліваў Чартарыйскіх. Пасля смерці жонкі адмовіўся ад грамадскай дзейнасці, уступіў у ордэн езуітаў. Сабраў для апублікавання найважнейшыя пастановы соймаў Польшчы і Рэчы Паспалітай да сярэдзіны XVIII стагоддзя (выдадзены ў 1765 годзе яго сынам Тадэвушам Бужынскім).

У 1769 годзе быў адзначаны Ордэнам Белага Арла.

  1. 1 2 3 Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, t. VIII, Ziemia brzeska i województwo brzeskie XIV‒XVIII wiek / пад рэд. A. RachubaWarszawa: Instytut Historii Polskiej Akademii Nauk, 2020. — С. 99. — 405 с. — ISBN 978-83-65880-89-5
  2. 1 2 3 4 5 Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, t. IV, Ziemia smolenśka i województwo smolenśkie XIV‒XVIII wiek / пад рэд. A. RachubaWarszawa: Wydawnictwo DiG, 2003. — С. 91. — 412 с. — ISBN 83-7181-279-5