Станіслаў Антоні Шчука

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Станіслаў Антоні Шчука
Stanisław Antoni Szczuka
Stanisłaŭ Antoni Ščuka. Станіслаў Антоні Шчука (XVIII).jpg
С. А. Шчука. Невядомы мастак, каля 17351740. Зборы музея-палаца ў Вілянаве
POL COA Grabie.svg
Герб «Грабе»
Падканцлер літоўскі
1699 — 19 мая 1710
Папярэднік: Караль Станіслаў Радзівіл
Пераемнік: Казімір Чартарыйскі
 
Дзейнасць: палітык, суддзя
Нараджэнне: 1654[1]
Смерць: 19 мая 1710(1710-05-19)
Дынастыя: Род Шчукаў[d]
Бацька: Станіслаў Шчука
Маці: Соф'я з Нерановічаў
Жонка: Канстанцыя Марыя Ганна з Патоцкіх
Дзеці: Аўгуст Міхал, Марцін Леапольд, Ян Канты; Вікторыя, Марыя Ганна

Станіслаў Антоні Шчука (1654, маёнтак Любонічы Рэчыцкага павета — 19 мая 1710, Варшава) — дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай, публіцыст. Рэферэндар каронны (з 1688), падканцлер вялікі літоўскі1699).

Валодаў маёнткамі Рады ва Упіцкім павеце, Сідра ў Гарадзенскім павеце, а таксама на Украіне і Польшчы. Трымаў у Жамойці Вількійскае (з 1686), Платэльскае (з 1702) і Векшненскае1703) староствы, у Польшчы — Люблінскае староства (16871710), вёскі ў Гродзенскай і Брэсцкай эканоміях. Ад Станіслава Ляшчынскага ў 17071708 атрымаў Палангу, Жыжморы, Ушпаль, Прэны і інш.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Прадстаўнік шляхецкага роду Шчукаў герба «Грабе», сын Станіслава і Соф’і з Нерановічаў. Вучыўся ў Вільні і Кракаве.

Неаднаразова абіраўся паслом на соймы, яго маршалак у 16881689 і 1699. 3 1675 сакратар Яна Сабескага, чашнік візнаўскі з 1682, рэгент вялікі кароннай канцылярыі з 1684, рэферэндар каронны з 1688, падканцлер вялікі літоўскі з 1699. 3 1701 быў адміністратарам мыта Вялікага Княства Літоўскага. Удзельнічаў у шэрагу дыпламатычных місій.

Быў прыхільнікам абрання сына Яна Сабескага каралевіча Якуба, пазней падтрымаў абранне Аўгуста Моцнага, у 17061709 падтрымліваў Станіслава Ляшчынскага. Праз вялікія дзяржаўныя заслугі карыстаўся папулярнасцю ў шляхты.

Крытыкаваў удзел Рэчы Паспалітай у Паўночнай вайне (17001721). Узмацненне дзяржавы бачыў у саюзе з Расійскай імперыяй і барацьбе з Асманскай імперыяй[2].

Пад псеўданімам Кандзідус Веранензіс выдаў на лацінскай мове кнігу «Зацьменне Польшчы, усяму свету паказанае» («Ecclipsis Poloniae orbi publico demonstrata», Варшава, 1709), дзе выклаў праграму фінансавых і ваенных рэформ: павелічэнне войска, абкладанне вайсковым падаткам шляхты і духавенства, стварэнне Скарбовай камісіі і інш.

Выступаў за паляпшэнне адукацыі, увядзенне ў школьныя праграмы гісторыі і геаграфіі, арганізацыю сталай паштовай службы, якая б дастаўляла шляхце штотыднёвую дармовую газету з палітычнымі навінамі, за скарачэнне тэрмінаў судовых працэсаў. Быў мецэнатам, сабраў вялікую бібліятэку, гістарычныя матэрыялы[3].

Разбудаваў горад Шчучын на Падляшшы.

У шлюбе з Канстанцыяй Марыяй Ганнай Патоцкай меў сыноў Аўгуста Міхала, Марціна Леапольда, Яна Канта; дачок Вікторыю і Марыю Ганну.

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Stanisław A. Szczuka // CERL ThesaurusConsortium of European Research Libraries. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Пазднякоў В. Шчука Станіслаў Антоні // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 763.
  3. Пазднякоў В. Шчука Станіслаў Антоні // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 764.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]