Станіслаў Бараньчак

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Станіслаў Бараньчак
польск.: Stanisław Barańczak
Anna and Stanislaw Baranczak by Kubik 05061995.jpg
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 13 лістапада 1946(1946-11-13)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 26 снежня 2014(2014-12-26)[2][5][…] (68 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Маці Зоф’я Бараньчак[d]
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, перакладчык, пісьменнік, літаратурны крытык, выкладчык універсітэта, прафсаюзны дзеяч
Мова твораў англійская
Грамадская дзейнасць
Партыя
Член у
Узнагароды
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

Станіслаў Бараньчак (польск.: Stanisław Barańczak; 13 лістапада 1946, Познань — 26 снежня 2014) — польскі паэт, літаратураны крытык, перакладчык.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў 1946 годзе ў Познані. У 1965 годзе пасля заканчэння ліцэя паступіў на аддзяленне паланістыкі Універсітэта імя Адама Міцкевіча. Падчас навучання кіраваў студэнцкім тэатрам Восьмага Дня, быў сябрам літаратурнай суполкі «Спробы» (Próby, 1964—1968).

У 1968 годзе стаў навуковым супрацоўнікам кафедры тэорыі літаратуры Інстытута польскай філалогіі. У 1973 абараніў дысертацыю, прысвечаную творчасці Мірона Бялашэўскага.

У 1976 годзе выступіў адным з заснавальнікаў Камітэта абароны рабочых — арганізацыі, якая адыграла значную ролю ў барацьбе з таталітарызмам. У лютым 1977 на заказным судовым працэсе Станіслаў Бараньчак, абвінавачаны ў хабарніцтве, быў асуджаны на адзін год пазбаўлення волі ўмоўна, звольнены з працы і афіцыйна пазбаўлены права друкавацца. Пасля суда выкладаў у падпольным Лятучым універсітэце, створаным, каб распаўсюджваць свабодныя ад цэнзуры гуманітарныя веды. З 1980 года — актыўны дзеяч Салідарнасці.

У сакавіку 1981 году выехаў у Злучаныя Штаты Амерыкі чытаць лекцыі пра польскую літаратуру. Пасля ўвядзення ваеннага становішча застаецца ў Амерыцы. Выкладаў славістыку ў Гарвардскім універсітэце. Жыве ў Ньютанвілі, штат Масачусетс.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Дэбютаваў у 1965 годзе ў штомесячніку «Одра» (Odra). Першая паэтычная кніга Станіслава Бараньчака «Карэкцыя твару» (Korekta twarzy) выйшла ў 1968 годзе і стала адным з маніфестаў Пакалення’68 — Новай Хвалі (Nowa Fala). Прадстаўнік лінгвістычнага крыла Новай Хвалі, Станіслаў Бараньчак засяроджвае ўвагу на праблеме ісціны ў таталітарным грамадстве, звязанай з функцыянаваннем мовы як інструмента маніпулявання калектыўнай свядомасцю. На яго думку, задача паэзіі заключаецца ў выкрыцці сфальсіфікаванай газетнай рэчаіснасці і фармаванні ў чытача новай свядомасці, заснаванай на самастойным мысленні (Parę przypuszczeń na temat poezji współczesnej, 1970).

Станіслаў Бараньчак — аўтар манаграфій, прысвечаных польскай паэзіі другой паловы ХХ стагоддзя: «Іронія і гармонія. Нарысы пра найноўшую польскую літаратуру» (Ironia i harmonia. Szkice o najnowszej literaturze polskiej, 1973), «Недаверлівыя і саманадзейныя: Рамантызм і класіцызм ў маладой паэзіі шасцідзясятых гадоў» (Nieufni i zadufani. Romantyzm i klasycyzm w młodej poezji lat sześćdziesiątych, 1972), «Этыка і паэтыка» (Etyka i poetyka, 1979), «Недзеяздольны чытач. Пераконванне ў масавай літаратурнай культуры ПНР» (Czytelnik ubezwłasnowolniony. Perswazje w masowej kulturze literackiej PRL, 1983), «Уцякач з Утопіі. Пра паэзію Збігнева Герберта» (Uciekinier z Utopii. O poezji Zbigniewa Herberta, 1984), — а таксама даследавання тэорыі і практыкі паэтычнага перакладу — «Уратаванае пры перакладзе: нарысы пра майстэрню перакладчыка паэзіі з дадаткам малой анталогіі праблемных перакладаў» (Ocalone w tłumaczeniu: szkice o warsztacie tłumacza poezji z dodatkiem małej antologii przekładów-problemów, 2004).

Перакладчык твораў Уільяма Шэкспіра, Джона Дона, Джорджа Герберта, Эмілі Дыкінсан, Элізабэт Бішап, Джона Кітса, Шэймаса Хіні, Роберта Фроста, Томаса Стэрнса Эліята, Уінстана Х’ю Одэна, Томаса Хардзі, Дылана Томаса, укладальнік чатырох анталогій паэзіі: «Анталогія ангельскай метафізічнай паэзіі XVII стагоддзя» (Antologia angielskiej poezji metafizycznej XVII stulecia, 1991), «Каханне — гэта ўсё, што існуе: 300 найвядомейшых ангельскіх і амерыканскіх мілосных вершаў» (Miłość jest wszystkim, co istnieje: 300 najsławniejszych angielskich i amerykańskich wierszy miłosnych, 1992), «З Табой — значыць з Усім: 222 шэдэўры ангельскай і амерыканскай рэлігійнай лірыкі» (Z Tobą więc ze Wszystkim: 222 arcydzieła angielskiej i amerykańskiej liryki religijnej, 1992), «Ад Уолта Уітмэна да Боба Дылана: анталогія амерыканскай паэзіі» (Od Walta Whitmana do Boba Dylana — antologia poezji amerykańskiej, 1998) «Фіялетавая карова: анталогія ангельскай і амерыканскай несур’ёзнай паэзіі» (Fioletowa krowa: antologia angielskiej i amerykańskiej poezji niepoważnej, 2007).

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119229129 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 6 мая 2014.
  2. 2,0 2,1 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. Stanisław Barańczak // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119229129 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 20 снежня 2014.
  5. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119229129 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 кастрычніка 2015.
  6. Stanisław Barańczak // Discogs — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]