Станіслаў Белазор (сын Яна)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Станіслаў Белазор
POL COA Wieniawa.svg
Герб «Вянява»
 
Смерць: 1623(1623)
Род: Белазоры
Бацька: Ян Белазор
Маці: Гальшка Райская
Жонка: Дарота Война, Альжбета Лапацінская
Дзеці: ад першага шлюбу:
Габрыэль, Крыштаф, Ян Караль

Станіслаў Белазор (? — да 1623) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.

Паборца вількамірскі ў 1578, упіцкі стольнік у 1584, суддзя земскі ў 1589, падкаморы з 1593; маршалак сойма 1605, маршалак Трыбунала ВКЛ у 1605.

У 16011602 ваяваў са шведамі ў Інфлянтах.

Сям'я[правіць | правіць зыходнік]

Сын Яна Белазора і Гальшкі Райскай.

Быў двойчы жанаты: з Даротай Войнай, дачкой вялікага літоўскага падскарбія Лаўрына Войны, і з Альжбетай Лапацінскай.

З Даротай меў сыноў: упіцкага падкаморага Габрыэля, упіцкага земскага маршалка Крыштафа і вялікага літоўскага рэферэндара Яна Караля.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]