Перайсці да зместу

Станіслаў Вайцяхоўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Станіслаў Вайцяхоўскі
польск.: Stanisław Wojciechowski
прэзідэнт Польшчы
22 снежня 1922 — 14 мая 1926
Папярэднік Габрыэль Нарутовіч
Пераемнік Ігнацы Масціцкі

Нараджэнне 15 сакавіка 1869(1869-03-15)[1][2][…]
Смерць 9 красавіка 1953(1953-04-09)[4][1][…] (84 гады)
Месца пахавання
Жонка Марыя Вайцяхоўская[d]
Дзеці Сафія Вайцяхоўская-Грабская[d] і Эдмунд Вайцяхоўскі[d]
Партыя
Член у
Адукацыя
Дзейнасць палітыка[5] і кааператыўны рух[d][5]
Месца працы
Аўтограф Выява аўтографа
Узнагароды
ланцуг ордэна Белага льва ордэн Залатой шпоры кавалер Вялікага крыжа ордэна Ганаровага легіёна ордэн Слана ордэн Белага арла кавалер Вялікага крыжа ордэна Адраджэння Польшчы камандор ордэна Адраджэння Польшчы Cross of Independence
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Станіслаў Вайцяхоўскі (польск.: Stanisław Wojciechowski; 15 сакавіка 1869 — 9 красавіка 1953) — польскі палітычны і дзяржаўны дзеяч. Прэзідэнт Польшчы ў 19221926 гадах.

Нарадзіўся 15 сакавіка 1869 года ў горадзе Каліш у шляхецкай сям’і. У 1888—1891 гадах вывучаў матэматыку і фізіку ў Варшаўскім універсітэце. Ва ўніверсітэце быў членам дзвюх падпольных арганізацый — Саюзу польскай моладзі і Саюзу рабочых. У 1891 годзе арыштаваны за ўдзел у польскім сацыялістычным руху, які выступаў за незалежнасць Польшчы. Пасля вызвалення пераязджае ў Парыж. У 1892 годзе ўдзельнічае ў стварэнні Польскай сацыялістычнай партыі, дзе ён пазнаёміўся і пасябраваў з Юзафам Пілсудскім. Заўсёды выступаў супраць тэрору як палітычнага інструмента. У 1895 годзе арыштаваны і высланы з Францыі, і да 1899 знаходзіўся ў Францыі нелегальна. У 1899 годзе перабіраецца ў Лондан, дзе вывучае прафсаюзны рух. У 1906 годзе вяртаецца ў Польшчу, выходзіць з шэрагаў Польскай сацыялістычнай партыі і працуе над стварэннем польскіх прафсаюзаў.

Падчас Першай сусветнай вайны Вайцяхоўскі, які лічыў, што Германія ўяўляе цяпер большую пагрозу для Польшчы, перабіраецца ў Маскву, дзе абіраецца старшынёй Рады Аб’яднання польскіх партый. У 1918 годзе дапамагае стварыць Польскае войска, аднак пад пагрозай арышту пакідае Маскву. З 1919 па 1920 год працуе міністрам унутраных спраў у трох розных урадах Польшчы. У гэты ж час удзельнічае ў распрацоўцы канстытуцыі Польшчы. У 1922 годзе абіраецца ў Сейм ад Польскай сялянскай партыі «Пяст».

20 снежня 1922 года быў абраны Прэзідэнтам Польшчы пасля забойства Габрыэля Нарутовіча. На гэтай пасадзе пасадзе знаходзіцца з 22 снежня 1922 года да 14 мая 1926 года. У 1926 годзе падчас Майскага перавароту ўзброеным шляхам быў адхілены ад улады сваім старым сябрам Пілсудскім. Пасля гэтага жыў прыватным жыццём і памёр у Галомбках каля Варшавы ў 1953 годзе ва ўзросце 84 гадоў.

Зноскі

  1. а б Stanislaw Wojciechowski // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Stanisław Wojciechowski // Roglo — 1997. — 10000000 экз.
  3. Войцеховский Станислав // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. Войцеховский Станислав // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  5. а б Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.