Станіслаў Вацлававіч Суднік
| Станіслаў Вацлававіч Суднік | |
|---|---|
| Асабістыя звесткі | |
| Дата нараджэння | 21 верасня 1954 (71 год) |
| Месца нараджэння | |
| Грамадзянства | |
| Альма-матар | |
| Прафесійная дзейнасць | |
| Род дзейнасці | пісьменнік, паэт, журналіст |
| Мова твораў | беларуская |
| Грамадская дзейнасць | |
| Партыя | |
| Член у | |
| Узнагароды | |
Станіслаў Вацлававіч Суднік (24 верасня 1954, в. Сейлавічы, Нясвіжскі раён) — беларускі пісьменнік, журналіст.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 24 верасня 1954 года ў в. Сейлавічы Нясвіжскага раёна. Скончыў Мінскае вышэйшае інжынернае зенітна-ракетнае вучылішча (1977), Цвярскую ваенна-камандную акадэмію імя Жукава (завочна). Як прафесійны ваенны служыў у Савецкай арміі, пасля ва Узброеных сілах Рэспублікі Беларусь.
Знаходзячыся на вайсковай службе ў Казахстане, выдаваў у г. Прыазёрску беларускую газету «Рокаш» (1990—1992). Адначасова спрабаваў сябе ў паэзіі. У 1992 годзе выдаў першы зборнік вершаў. Друкаваўся ў часопісах «Полымя» і «Маладосць».
Пасля звальнення ў запас шмат часу аддае журналісцкай і грамадскай дзейнасці. У 1997 аднавіў у Лідзе выпуск газеты Таварыства беларускай мовы «Наша слова» (раней выходзіла ў Мінску) і з той пары з’яўляецца яе рэдактарам. Ініцыятар стварэння і рэдактар краязнаўчага часопіса «Лідскі летапісец».
Аўтар некалькіх кніг і паэтычных зборнікаў. Член Саюза беларускіх пісьменнікаў з 2001 года.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Медаль «За баявыя заслугі».
- Ордэн «За службу Радзіме».
- Медаль Браніслава Тарашкевіча «За абарону роднай мовы» і дыплом Камітэта Ўшанавання (25.3.2002).
- Унясенне ў Кнігу пашаны «Працаўнікі твае, Беларусь».
- Лаўрэат конкурсу вершаў пра Лідскі замак «Голас стагоддзяў» з паэмай «Лідскі сон Гедыміна» (07.09.2025)[1]. Конкурс праводзіўся падчас XXXII Дня беларускага пісьменства ў Лідзе.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 21 верасня
- Нарадзіліся ў 1954 годзе
- Нарадзіліся ў Нясвіжскім раёне
- Выпускнікі Мінскага вышэйшага інжынернага зенітнага ракетнага вучылішча
- Члены Партыі БНФ
- Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў
- Узнагароджаныя медалём «За баявыя заслугі»
- Кавалеры ордэна «За службу Радзіме»
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Нарадзіліся 24 верасня
- Беларускамоўныя паэты
- Беларускамоўныя пісьменнікі
- Журналісты Беларусі
- Паэты Беларусі
- Пісьменнікі Беларусі
- Выпускнікі Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь