Станіслаў Вячаслававіч Кляшчук
Поўнае імя | Станіслаў Вячаслававіч Кляшчук | ||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
11 красавіка 2000[1] (23 гады) |
||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
||||||||||||||||||
Рост | 187 см | ||||||||||||||||||
Вага | 77 кг[1] | ||||||||||||||||||
Пазіцыя | брамнік | ||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
||||||||||||||||||
Нумар | 22 | ||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Станіслаў Кляшчук (нар. 11 красавіка 2000, Мінск) — беларускі футбаліст, брамнік клуба «Энергетык-БДУ».
Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Выхаванец мінскага «Дынама», дзе з 2017 года пачаў выступаць за дубль. У жніўні 2018 года быў аддадзены ў арэнду ў «Чысць», дзе замацаваўся ў якасці асноўнага брамніка, але не выратаваў каманду ад вылету ў Другую лігу. Па заканчэнні сезона вярнуўся ў дубль «Дынама», а ў ліпені 2019 года быў арандаваны «Смалявічамі»[3], дзе быў рэзервовым брамнікам і не з’яўляўся на полі.
У лютым 2020 года перайшоў у «Крумкачы» на правах арэнды. Правёў 9 матчаў у Першай лізе, чаргуючыся на полі з Валерыем Фамічовым і Іванам Санько. Па заканчэнні сезона вярнуўся ў «Дынама», у 2021 годзе гуляў за дубль.
У лютым 2022 года адправіўся ў арэнду ў «Энергетык-БДУ»[4]. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 17 чэрвеня 2022 года ў матчы супраць бабруйскай «Белшыны» (1:0), адгуляўшы ўсе 90 хвілін. Таксама згуляў за каманду ў двух матчах Кубка Беларусі, аднак больш на полі не з’яўляўся, быў рэзервовым брамнікам.
У студзені 2023 года па заканчэнні кантракта з «Дынама» падпісаў паўнавартаснае пагадненне з «Энергетыкам-БДУ»[5].
Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
У кастрычніку 2016 года быў у складзе юнацкай зборнай Беларусі (да 17 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы (заставаўся на лаўцы запасных), а ў сакавіку 2017 года ў элітным раўндзе чэмпіянату Еўропы (выйшаў на поле ў адным матчы).
У кастрычніку 2018 года гуляў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы.
14 лістапада 2019 года правёў свой адзіную сустрэчу за моладзевую зборную Беларусі, адгуляўшы другі тайм таварыскага матча супраць Славакіі (0:3).
Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]
Сярэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі: 2022
Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2017 | дубль | Дынама | ![]() |
6 | -6 |
2018 (1) | дубль | Дынама | ![]() |
2 | -0 |
2018 (2) | Д2 | Чысць | ![]() |
9 | -22 |
2019 (1) | дубль | Дынама | ![]() |
4 | -1 |
2019 (2) | Д2 | Смалявічы | ![]() |
0 | 0 |
2020 | Д2 | Крумкачы | ![]() |
9 | -10 |
2021 | дубль | Дынама | ![]() |
2 | -0 |
2022 | Д1 | Энергетык-БДУ | ![]() |
1 | -0 |
Зноскі
- ↑ а б http://dinamo-minsk.by/ru/komanda/igrok/~show/kleschuk
- ↑ http://krumkachy.com/news/zhizn-komandy/1734-anketa-krumkacha-stanisla-klyashchuk
- ↑ "Смолевичи" арендовали вратаря у минского "Динамо" (руск.). football.by (31 ліпеня 2019). Праверана 29 студзеня 2023.
- ↑ "Энергетик-БГУ" арендовал у минского "Динамо" вратаря и полузащитника (руск.). football.by (1 лютага 2022). Праверана 29 студзеня 2023.
- ↑ Станислав Клещук и Павел Пашевич остаются в команде (руск.). Афіцыйны сайт «Энергетыка-БДУ» (13 студзеня 2023). Праверана 29 студзеня 2023.(недаступная спасылка)