Станіслаў Вільгельм Радзівіл

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Станіслаў Вільгельм Радзівіл
польск.: Stanisław Wilhelm Radziwił
 
Дзейнасць: афіцэр
Нараджэнне: 6 лютага 1880(1880-02-06)[1]
Смерць: 28 красавіка 1920(1920-04-28)[1] (40 гадоў)
Пахаванне:
Дынастыя: Радзівілы
Бацька: Антоні Вільгельм Радзівіл
Маці: Марыя дэ Кастэлян

Станіслаў Вільгельм Радзівіл (6 лютага 1880, Берлін — 28 красавіка 1920, у баі пад Малінам ва Украіне) — расійскі і польскі ваенны дзеяч.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

З роду Радзівілаў. Сын Антонія Вільгельма.

Пасля смерці бацькі ў 1904 годзе стаў уладальнікам Давыд-Гарадоцкай ардынацыі, прыняў расійскае падданства. Удзельнік руска-японскай вайны 1904—1905 гадоў, 1-й сусветнай вайны. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі (1917) добразычліва адносіўся да беларускага нацыянальнага руху. У сакавіку 1917 года вітаў з'езд беларускіх нацыянальных арганізацый. Адзін з заснавальнікаў польскай Нацыянальна-кансерватыўнай партыі ў Петраградзе (кастрычнік 1917), сакратар арганізацыі партыі ў Мінску. У лютым 1919 года ўступіў у 3-і полк уланаў у складзе Літоўска-беларускай дывізіі. Ад'ютант Вярхоўнага галоўнакамандуючага польскай арміяй Юзафа Пілсудскага. Загінуў у баі на Украіне.[2]

Некралог пра Станіслава Радзівіла ў газеце «Słowo» (№ 251), размешчаны пасля візіту Юзафа Пілсудскага ў Нясвіж на сустрэчу з віленскімі кансерватарамі (25.10.1926)

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]