Станіслаў Вінцэнтавіч Шыманоўскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Станіслаў Вінцэнтавіч Шыманоўскі
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 1893
Месца нараджэння
Дата смерці 1920
Грамадзянства
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт
Валодае мовамі беларуская
Мова твораў беларуская

Станіслаў Вінцэнтавіч Шыманоўскі (1893, в. Данюшава, цяпер Смаргонскі раён, Гродзенская вобласць — восень 1920) — беларускі паэт.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў в. Данюшава Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці. Удзельнік Першай сусветнай вайны.

Вярнуўшыся ў 1918 на Радзіму, парабкаваў.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Друкаваўся з 1919 у газетах «Беларус», «Крыніца», часопісе «Рунь». У вершах «Скрыўджаная зямля», «Песня над магілай», «Голад» і іншых стварыў вобраз сваёй Радзімы, разбуранай падчас вайны і здушанай голадам. Селянін і рабочы — героі вершаў «Араты», «Гаспадары», «Жыў у няволі доўгі час мой бедны брат». Асобныя творы прасякнуты верай у абуджэнне народа («Зорка», «Усход сонца», «З нашага жыцця»). Запамінальныя малюнкі прыроды ў вершах «Усход сонца», «Зіма», «Хмызнякі». Мінорная танальнасць характэрна для інтымнай лірыкі («Жальба», «Шэрай гадзінай»). У ідэйна-творчым плане арыентаваўся на Я. Купалу.

Рукапісы вершаў Ш. зберагаюцца ў бібліятэцы АН Літвы.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]