Перайсці да зместу

Станіслаў Глінка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Станіслаў Глінка
Stanisław Glinka
Дата нараджэння 6 снежня 1914(1914-12-06)
Месца нараджэння
Дата смерці 2000
Навуковая сфера беларуская дыялекталогія, польская дыялекталогія
Месца працы
Альма-матар

Станіслаў Глінка (польск.: Stanisław Glinka; 6 снежня 1914, Янкі Млодэ, Польшча — 2000[1]) — польскі лінгвіст.

У 1950 годзе скончыў матэматычна-прыродазнаўчы факультэт Варшаўскага ўніверсітэта. У 1957 годзе атрымаў ступень доктара філалагічных навук (дысертацыя — «З даследаванняў усходнеславянскіх дыялектаў Беласточчыны»). У 1957—1972 гадах — супрацоўнік аддзела беларускай мовы Інстытута славяназнаўства Польскай акадэміі навук, у 1972—1984 гадах — загадчык гэтага аддзела.

Навуковая дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Галоўныя кірункі навуковай дзейнасці С. Глінкі — беларуская і польская дыялекталогія, мова беларускага фальклору.

Пры непасрэдным удзеле і пад рэдакцыяй С. Глінкі падрыхтаваны «Атлас усходнеславянскіх гаворак Беласточчыны» (пол. Atlas gwar wschodniosłowiańskich Białostocczyzny). С. Глінка дакладна вызначыў заходнюю мяжу беларускіх гаворак на Беласточчыне на поўнач ад Нарвы, ахарактарызаваў іх фанетычную дыферэнцыяцыю.

С. Глінка прааналізаваў некаторыя фанетычныя, словаўтваральныя і лексічныя асаблівасці паэтычнай мовы беларускіх народных песень, сабраных М. Федароўскім.

  • Беларуская мова: Энцыклапедыя / Беларус. Энцыкл.; пад. рэд. А. Я. Міхневіча; рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 654 с. ISBN 5-85700-126-9.