Перайсці да зместу

Станіслаў Даўнаровіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Станіслаў Даўнаровіч
польск.: Stanisław Józef Downarowicz
Прыяцель[d]
Прыяцель[d]
Ваявода палескі[d]
18 мая 1922 — 9 кастрычніка 1924
Папярэднік Валерый Роман[d]
Пераемнік Казімеж Младзяноўскі[d]
ваявода валынскі[d]
13 верасня 1921 — 19 верасня 1921
Папярэднік Ян Кшакоўскі[d]
Пераемнік Тадэвуш Дваракоўскі[d]
Міністр унутраных спраў Польскай Рэспублікі[d]
19 верасня 1921 — 5 сакавіка 1922
Папярэднік Уладзіслаў Рачкевіч
Пераемнік Антоній Каменскі[d]

Нараджэнне 28 сакавіка 1874(1874-03-28)
Смерць 1941[1][2]
Род Даўнаровічы[d] і Даўнаровічы[d]
Партыя
Адукацыя
Узнагароды
залаты крыж Заслугі камандор ордэна Адраджэння Польшчы Cross of Independence
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Станіслаў Юзаф Даўнаровіч (польск.: Stanisław Józef Downarowicz; 1874, Лохаў, Царства Польскае, Расійская імперыя — 1941, Аўшвіц, Трэці рэйх) — польскі палітычны дзеяч, міністр унутраных спраў (1921—1922 гг.), ваявода Валынскі (1921 г.), ваявода Палескі (1922—1924 гг.).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 28 сакавіка 1874 года ў Лохаве, у сям’і польскага шляхціча Медарда Даўнаровіча герба Пржыяцель[3] і Стэфаніі Харноўскай.

Вучыўся ў Імператарскім Варшаўскім універсітэце, але за дзейнасць у Польскай сацыялістычнай партыі быў адлічаны. З’ехаў у Львоў, дзе паступіў ва ўніверсітэт, затым перавёўся ў Львоўскую палітэхніку, якую і скончыў.

Арганізатар польскіх стралецкіх дружын на тэрыторыі Галіцыі[4].

З 1915 года знаходзіўся ў Вярхоўным нацыянальным камітэце (польск.: Naczelny Komitet Narodowy)[4].

У 1921 годзе быў прызначаны ваяводам Валынскім.

У 1921—1922 гадах займаў пасаду міністра ўнутраных спраў Польшчы ва ўрадзе Антоні Панікоўскага[4].

У 1922—1924 гадах быў ваяводам Палескім[4]. Сышоў у адстаўку неўзабаве пасля нападу каля Лунінца савецкага дыверсійнага атрада на цягнік, у якім ён ехаў.

З’яўляўся актыўным членам Львоўскай масонскай ложы.

Загінуў у 1941 годзе ў нямецкім канцэнтрацыйным лагеры Аўшвіц.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Меў сястру Марыю і братоў Юзафа, Медарда і Казіміра. Быў жанаты, меў дачок Крысціну і Ядвігу.

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Stanisław Downarowicz // NUKAT — 2002.
  2. Stanisław Downarowicz // MAK
  3. Seweryn Uruski. Rodzina — herbarz szlachty polskiej. — Warszawa: Główny skład Księgarnia Gebethnera i Wolffa, 1906. — Т. 3. — С. 241. — 400 с. Архівавана 15 чэрвеня 2020 года. (польск.)
  4. а б в г Wielka ilustrowana encyklopedja powszechna Wydawnictwa Gutenberga. — Kraków: Wydawnictwo Gutenberga, 1930. — Т. 4. — С. 320. — 71 с. (польск.)
  5. Order Odrodzenia Polski: trzechlecie pierwszej kapituły 1921—1924. — Warszawa: Prezydjum Rady Ministrów Rzeczypospolitej Polskiej, 1926. — С. 17. — 38 с. Архівавана 22 красавіка 2021 года. (польск.)
  6. Zarządzenie o nadaniu Krzyża Niepodległości z Mieczami, Krzyża Niepodległości oraz Medalu Niepodległości. Dziennik Urzędowy Rzeczypospolitej Polskiej. Архівавана з першакрыніцы 16 чэрвеня 2020. Праверана 5 чэрвеня 2020. (польск.)