Станіслаў Дзмітрыевіч Дзяканаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Станіслаў Дзяканаў)
Станіслаў Дзмітрыевіч Дзяканаў
Дата нараджэння 27 сакавіка 1932(1932-03-27)
Месца нараджэння
Дата смерці 2002
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак
Жанр партрэт, пейзаж, нацюрморт і гістарычны жывапіс
Член у

Станіслаў Дзмітрыевіч Дзя́канаў (27 сакавіка 1932, г. Бранск, РСФСР — 2002) — беларускі мастак.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў у 1957 годзе мастацкую студыю ў Курску. У 1957—1970-я гады жыў і выкладаў у Бранску, пасля ў Гомелі[1].

Член Беларускага саюза мастакоў з 1979 года.

Памёр у 2002 годзе. Пасля смерці яго жонка Лія Гаўрылаўна перадала большую частку яго работ найбуйнейшым музеям Беларусі[2].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Сярод твораў на гістарычную тэму: «Напярэдадні» (1969), «Памяць» (1975), «Гаспадары шляхоў» (1977), «Світанку насустрач» і «Памяць бессмяротная» (абедзве 1982), «Герояў, палеглых і жывых, вянчае славаю народ» (1985) і інш. У шэрагу партрэтаў і пейзажаў адлюстраваў унутраны свет чалавека і прыгажосць беларускай зямлі («Беларускі світанак», 1977, серыя «Ваколіцы маёй Навабеліцы», 1992—1997). Піша нацюрморты.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]