Станіслаў Макраноўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Станіслаў Макраноўскі
польск.: Stanisław Mokronowski
Дата нараджэння 10 студзеня 1761(1761-01-10)
Месца нараджэння
Дата смерці 19 кастрычніка 1821(1821-10-19) (60 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род войскаў сухапутныя войскі
Званне генерал-маёр, генерал-лейтэнант і генерал[1]
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Ордэн Белага арла
Ордэн Белага арла
Камандор ордэна «За вайсковую доблесць»
Ордэн Святога Станіслава
Ордэн Святога Станіслава
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Станіслаў Макраноўскі (польск.: Stanisław Mokronowski) герба Багорыя (нарадзіўся 10 студзеня 1761 у горадзе Багуцін каля Влоцлаўка — памёр 19 кастрычніка 1821 ў Варшаве) — камергер Станіслава Аўгуста Панятоўскага, член Чатырохгадовага Сойма, генерал-лейтэнант каралеўскай арміі, удзельнік вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1792 года і паўстання ў 1794 годзе, пляменнік Андрэя Макраноўскага.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 17751777 гадах вучыўся ў Варшаўскім кадэцкім корпусе, пасля да 1780 — у Парыжскай вайсковай школе.

У 1780 годзе ўступіў прапаршчыкам у каронную гвардыю Рэчы Паспалітай, але менш чым праз два гады ён сышоў у адстаўку ў званні лейтэнанта і ў 17821788 — служыў у французскай арміі, як капітан Каралеўскага Нямецкага палка.

Пасля вяртання на радзіму служыў віцэ-брыгадзірам (1788), а затым брыгадзірам (1792) у нацыянальнай кавалерыі. Быў абраны паслом на Чатырохгадовы Сейм[2].

Удзельнічаў у вайне Расіі з Рэччу Паспалітай 1792 года, у тым ліку і ў бітве пад Зелянцамі, быў узнагароджаны крыжам Virtuti Militari. Пасля далучэння караля польскага і вялікага князя літоўскага Станіслава Аўгуста Панятоўскага да Таргавіцкай канфедэрацыі, Макраноўскі выйшаў у адстаўку, нягледзячы на атрыманне звання генерал-маёра.

Далучыўся да паўстання 1794 года. Прытрымліваўся кансерватыўных і раялісцкіх поглядаў, варагаваў з прадстаўнікамі радыкальнага крыла паўстання (якабінцамі). 25 красавіка 1794 года, кіраўнік паўстання Тадэвуш Касцюшка надаў Макраноўскаму званне генерал-лейтэнанта, прызначыў яго камандуючым узброенымі сіламі Варшавы і Мазавецкага княства. З-за супярэчнасцей з Касцюшкам, апошні 15 чэрвеня 1794 года прызначыў Макраноўскага камандзірам дывізіі, а 10 жніўня 1794 года — камандуючым паўстанцкімі войскамі ў Вялікім Княстве Літоўскім замест хворага Мікалая Вяльгорскага.

У сярэдзіне жніўня 1794 года Макраноўскі прыбыў пад Брэст. Ён меркаваў сканцэнтраваць войскі ВКЛ у двух дывізіях: каля Брэста і паміж Брэстам і Гродна, каб не даць магчымасці расійскаму войску фарсіраваць Буг. Аднак дрэнны стан арміі ВКЛ прымусіў Макраноўскага 5 верасня 1794 года падаць рапарт аб адстаўцы. Касцюшка просьбу Макраноўскага не задаволіў і параіў яму даць бітву расійцам. 29 верасня 1794 года Касцюшка прыбыў у Гродна, дзе ўручыў Макраноўскаму залаты пярсцёнак з надпісам «Айчына свайму абаронцы».

Пасля паразы пад Мацяёвіцамі Макраноўскі больш не планаваў ніякіх наступальнах дзеянняў і адвёў войска ВКЛ пад Варшаву.

У кастрычніку 1794 года падаў у адстаўку. Пасля паразы паўстання жыў у Італіі, пасля вярнуўся ў Варшаву, дзе, між іншым, удзельнічаў у акцыі па будаўніцтве помніка Юзэфу Панятоўскаму. У Варшаве ён і памёр. Быў пахаваны ў касцёле Капуцынаў.

Макраноўскі — чацвёртая асоба пасля Панятоўскага, Касцюшкі і Вельгорскага на арыгінальным лісце ўзнагароджаных ордэнам Virtuti Militari. У 1815 годзе ўзнагароджаны ордэнам Белага Арла, кавалер ордэна Святога Станіслава[3].

Зноскі

  1. а б http://tnk.krakow.pl/czlonkowie/mokronowski-stanislaw/ Праверана 30 жніўня 2022.
  2. Mariusz Machynia, Czesław Srzednicki, Wojsko koronne. Sztaby i kawaleria, Kraków 2002, s. 33, Kawalerowie i statuty Orderu Orła Białego 1705—2008, 2008, s. 283.
  3. Kawalerowie i statuty Orderu Orła Białego 1705—2008, 2008, s. 283.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Т. Бялова (гал. рэд.) і інш. Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. Т. 3. Дадатак. А — Я. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2010. — Т. 3. — 696 с. — ISBN 978-985-11-0487-7.
  • Zebrał Ł. Siemieński. Listy Kościuszki do jenerała Mokronowskiego i innych osób pisane. — Lwów, 1877.