Станіслаў Панятоўскі (сын Францішка)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Станіслаў Панятоўскі
Stanisław Poniatowski
Stanisłaŭ Paniatoŭski. Станіслаў Панятоўскі (M. Bacciarelli, 1759).jpg
С. Панятоўскі. М. Бачыярэлі, сяр. XVIII ст.
Herb Poniatowskich.PNG
Герб «Цёлак»
Вялікі падскарбі літоўскі
1722 — 1731
Папярэднік: Міхал Казімір Коцел
Пераемнік: Ян Міхал Салагуб
 
Адукацыя:
Дзейнасць: дыпламат, пісьменнік, палітык
Нараджэнне: 16 верасня 1676(1676-09-16)
Смерць: 29 жніўня 1762(1762-08-29) (85 гадоў)
Пахаванне:
Род: Панятоўскія
Бацька: Францішак Панятоўскі
Маці: Алена з Невяроўскіх
Жонка: Тэрэза з Войнаў-Ясянецкіх
Канстанцыя з Чартарыйскіх
Дзеці: ад 2-га шлюбу: Казімір, Францішак, Станіслаў Аўгуст, Андрэй, Міхал Ежы

Станіслаў Панятоўскі (16 верасня 1676 — 29 жніўня 1762) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, Рэчы Паспалітай. Падстолі (1722) і падскарбі вялікі літоўскі (17221731), ваявода мазавецкі (17311752), кашталян кракаўскі1752); генерал літоўскай артылерыі (17071709) і кавалерыі шведскага войска, генерал-лейтэнант польскага войска.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Прадстаўнік шляхецкага роду Панятоўскіх герба «Цёлак», сын Францішка, лоўчага падляшскага, і Алены з Невяроўскіх.

Атрымаў адукацыю ў Вене. Потым запісаўся ў аўстрыйскае войска, ваяваў пад кіраўніцтвам прынца Яўгена Савойскага. Вярнуўся на радзіму, у канфлікце паміж Сапегамі і шляхтай выступіў на баку Сапегаў, разам з імі перайшоў у часе Паўночнай вайны (17001721) на бок караля Швецыі Карла XII. Удзельнічаў у бітвах супраць сіл Аўгуста Моцнага і расійскіх войскаў. Наблізіўся да новаабранага караля і вялікага князя Станіслава Ляшчынскага. Удзельнічаў у бітвах пад Галоўчынам (1708) і Палтавай (1709), дзе ўратаваў жыццё Карлу XII.

У 1718 пасяліўся ў Каралеўстве Польскім, дзе яму вярнулі канфіскаваныя маёнткі. У 1720 ажаніўся ў другім шлюбе з князёўнай Канстанцыяй Чартарыйскай, якая ў 1721 набыла маёнтак Воўчын у Берасцейскім павеце, дзе неўзабаве збудавалі касцёл і палац — рэзідэнцыю Панятоўскіх. Увайшоў у шэрагі магнатаў, карыстаўся графскім тытулам. Яго сыны на сойме 1764 атрымалі княжацкі тытул.

Першы раз ажаніўся з Тэрэза Вайнянкай, другі — з Канстанцыяй Чартарыйскай. У другім шлюбе нарадзіліся дзеці:

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]