Станіслаў Пахалавецкі
Станіслаў Пахалавецкі | |
Грамадзянства: | |
---|---|
Род дзейнасці: | картограф |
![]() |
Станіслаў Пахалавецкі (Пахалавіцкі, Пахаловіч) — мастак і картограф другой паловы 16 ст.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Жыццё і творчасць звязаны з Беларуссю і Польшчай. Служыў сакратаром у магнатаў, у 1563—1566 гадах пры двары вялікага князя і караля Жыгімонта II, потым у канцылярыі вялікага князя і караля Стэфана Баторыя. У час Лівонскай вайны (1558—1583) удзельнічаў у 1579—1581 у вызваленні Полацка, ваенных паходах на Пскоў і Вялікія Лукі. Склаў «Карту Полацкай зямлі» і «План аблогі Полацка войскамі Стэфана Баторыя ў 1579» (абодва награвіраваныя Т. Трэтэрам у Рыме), «Аблога Полацка 29.8.1579» (рысунак пяром з акварэльнай падмалёўкай, зберагаецца ў Дзяржаўным архіве(ням.) бел. ў г. Дрэздэн, Германія). Выканаў (з інж. П. Франкусам) аксанаметрычныя выявы 6 крэпасцей на Полаччыне: Казьян, Красная, Сітна, «Сокал», Суша і Туроўля.
Малюнкі Пахалавецкага — адны з першых твораў ваеннай картаграфіі Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай, каштоўны матэрыял для рэканструкцыі фартыфікацыі і забудовы Полацка другой паловы 16 ст. Яго «Карту Полацкай зямлі» выкарысталі картограф Г. Меркатор (карта «Літва», 1595), Т. Макоўскі («Карта Вялікага княства Літоўскага», 1613) і інш.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Пахалавіцкі Станіслаў // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993.
- Казлоў Л. Р. Беларусь у працах польскіх картографаў XVI—XX ст. Мінск, 2004. ISBN 985-6119-42-1
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Станіслаў Пахалавецкі