Станіслаў Плева
Станіслаў Плева | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 9 студзеня 1925 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 28 красавіка 2006 (81 год) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Альма-матар | |
Грамадзянства | |
Род войскаў | Армія Краёва |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні | |
![]() |
Станіслаў Плева (9 студзеня 1919, г. Ваўкавыск, Польская Рэспубліка — 28 красавіка 2006, Кракаў) — геафізік, прафесар універсітэта навукі і тэхналёгіі.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
У Ваўкавыску скончыў пачатковую школу і адзін клас гімназіі. У 1946 годзе ў Тарноўскім ліцэі матэматыкі і фізікі атрымаў ступень бакалаўра. Быў салдатам Арміі Краёвай Зямлі Тарноўскай Кракаўскай акругі па мянушцы Янус, з базай Цэзар-Селіна ў Чхове. З’яўляўся членам партызанскай групоўкі паручніка Скорэго і паручніка Метэора ў Волі Строскей.
Дзейнасць ў розныя гады:
- спецыяліст у галіне геатэрмальнай энергіі,
- з’яўляўся прадэканам факультэта геалёгіі і разведкі Акадэміі горнай справы і металургіі,
- загадчык лабараторыі петрафізікі катэдры геафізікі дэпартамента геалёгіі, геафізікі і аховы навакольнага асяроддзя Акадэміі горнай справы і металургіі,
- намеснік дырэктара Міжнароднага інстытута геафізікі Акадэміі горнай справы і металургіі,
- член Камісіі і навуковых Рад Польскай акадэміі навук,
- першы загадчык Дэпартамента свідравання, нафты і газу Акадэміі горнай справы і металургіі,
- заснавальнік і кіраўнік катэдры геафізікі Інстытута Нафты (Інстытут праблем нафты і газу) у Кракаве,
- галоўны інжынер кампаніі геафізікі нафты ў Кракаве,
- заснавальнік і рэдактар часопіса «Геалёгія і геафізіка нафты»,
- рэдактар штомесячнага часопіса «Нафта».
Памёр 28 красавіка 2006 года. Пахаванне адбылося ў дзень яго заступніка 8 траўня 2006 года на Сальваторскіх могілках у Кракаве.
Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]
Быў аўтарам 125 навуковых прац, апублікаваных у польскіх і замежных часопісах, дзевяці патэнтаў, і велізарнай колькасці даследаванняў у галіне нафтавай прамысловасці. З’яўляецца аўтарам васьмі кніг і сааўтарам міжнароднай публікацыі геатэрмальнага Атласа Еўропы (1992) і сааўтарам шэрагу манаграфій.
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
Быў узнагароджаны: Сярэбраным (1953) і Залатым крыжамі Заслугі (1958), крыжам рыцара ордэна адраджэння Польшчы (1970), Крыжам Арміі Краёвай (1998), удастоены звання генеральнага дырэктара Горных спраў III ступені (1981). Яго імя ўпісана ў Кнігу дасягненняў і подзвігаў «Айчынная навука» за доўгую і самаадданую працу[1].
Зноскі
- Нарадзіліся 9 студзеня
- Нарадзіліся ў 1925 годзе
- Нарадзіліся ў Ваўкавыску
- Памерлі 28 красавіка
- Памерлі ў 2006 годзе
- Памерлі ў Кракаве
- Пахаваныя ў Кракаве
- Кавалеры ордэна Адраджэння Польшчы
- Узнагароджаныя Залатым Крыжам Заслугі
- Узнагароджаныя сярэбраным крыжом Заслугі
- Асобы
- Нарадзіліся ў 1919 годзе
- Вучоныя Польшчы