Станіслаў Станіслававіч Шушкевіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Станіслаў Станіслававіч Шушкевіч
Станіслаў Станіслававіч Шушкевіч
сцяг
Старшыня Вярхоўнага Савета БССР
9 верасня 1991 — 19 верасня 1991
Папярэднік Мікалай Дземянцей
Пераемнік пасада скасаваная
сцяг
Старшыня Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь
19 верасня 1991 — 26 студзеня 1994
Папярэднік пасада заснаваная
Пераемнік Мечыслаў Грыб
 
Партыя КПСС (1968—1991)
Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада (ад 1998)
Адукацыя
Навуковая ступень доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар
Прафесія інжынер
Дзейнасць палітык, навуковец, грамадскі дзеяч
Месца працы
Веравызнанне каталіцтва
Нараджэнне 15 снежня 1934(1934-12-15)[1] (85 гадоў)
Бацька Станіслаў Пятровіч Шушкевіч
Маці Гелена Раманоўская
 
Ваенная служба
Званне палкоўнік
 
Аўтограф Signature of Stanislau Shushkevich.png
 
Узнагароды

Станісла́ў Станісла́вавіч Шушке́віч (нар. 15 снежня 1934, Мінск) — беларускі фізік, дзяржаўны дзеяч, першы кіраўнік незалежнай Рэспублікі Беларусь, адзін з трох удзельнікаў падпісання Белавежскага пагаднення, якое юрыдычна замацавала распад СССР.

Член-карэспандэнт Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі (1991). Доктар фізіка-матэматычных навук (1970), прафесар (1972). Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі Беларусі (1982).

У 1990 годзе абраны першым намеснікам старшыні Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12-га склікання. З 1991 да 1994 — старшыня Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь. У 1991 годзе абраны членам-карэспандэнтам Нацыянальнай акадэміі навук па спецыяльнасці радыёспектраскапія[3]. З 1994 года — дырэктар Цэнтра палітычных і эканамічных даследаванняў Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (зачынены ўлетку 2004 года). Лідар партыі Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада ў 1998—2018 (з 2018 — ганаровы старшыня). У 2007 Лех Валенса вылучыў Станіслава Шушкевіча на атрыманне Нобелеўскай прэміі міру[4].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 15 снежня 1934 у Мінску. Маці пісьменніца Гэлена Раманоўская. Бацька Станіслаў Пятровіч Шушкевіч, таксама пісьменнік, у 1930-я гады быў рэпрэсаваны савецкай уладай, вызвалены ў 1956 годзе. Бацькі былі дзецьмі беларускіх сялянаў і, як потым стала вядома, збяднелай шляхты[5]. Падчас Другой сусветнай вайны жыў у Беларусі. У 1951 годзе срэбным мэдалём скончыў сярэднюю школу[6]. У 1956 годзе — фізіка-матэматычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, у 1959 — аспірантуру Інстытута фізікі Акадэміі навук Беларускай ССР па спецыяльнасці «Радиыёспектраскапія». Сістэмы, распрацаваныя С. С. Шушкевічам і асвоеныя прамысловасцю ў 1961—1963 гадах, з’явіліся за мяжой толькі ў пачатку 70-х гадоў.

У 1956—1960 — малодшы навуковы супрацоўнік Інстытута фізікі АН БССР. З 1960 да 1961 года — старэйшы інжынер на Мінскім радыёзаводзе[7]. Падчас працы на радыёзаводзе навучаў рускай мове Лі Харві Освальда, верагоднага забойцу прэзідэнта ЗША Джона Фіцжэральда Кенэдзі.

У 1963 годзе абараніў у БДУ кандыдацкую дысертацыю па фізіка-матэматычных навуках па тэме «Фізічныя прынцыпы выяўлення разведвальных прымачоў»[8]. У 1963—1965 гадах — дацэнт кафедры ядзернай фізікі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1966—1970 гадах — прарэктар па навуковай рабоце Мінскага радыётэхнічнага інстытута. У 1970 годзе абараніў ва Усесаюзным навукова-даследчым інстытуце оптыка-фізічных вымярэнняў доктарскую дысертацыю па тэме «Інфармацыйныя параметры сігналаў»[9]. З 1971 года — загадчык кафедры ядзернай фізікі БДУ. У 1972 годзе атрымаў званне прафесара. У 1982 годзе атрымаў званне заслужанага дзеяча навукі і тэхнікі БССР.

У маі 1985 года пад комплекс работ па стварэнні і ўкараненні ў народную гаспадарку радиоскопических экспрэс-метадаў вымярэння канцэнтрацыі рэдказямельных элементаў С. С. Шушкевіч сумесна з супрацоўнікамі кафедры быў ганараваны званні Лаўрэата прэміі Савета Міністраў СССР; у 1988 годзе сумесна з дацэнтам М. К. Яфімчык — Дзяржаўнай прэміі БССР за падручнік «Асновы радыёэлектронікі» для фізічных факультэтаў СССР.

У 1986—1990 гадах С. С. Шушкевіч, працягваючы загадваць кафедрай, працаваў прарэктарам па навуковай рабоце БДУ. У 1991 годзе быў абраны членам-карэспандэнтам АН БССР[10]. С. С. Шушкевічам падрыхтаваны 33 кандыдата фізіка-матэматычных навук, ён з’яўляўся навуковым кіраўніком 5 доктарскіх дысертацый.

Запрашаўся для чытання лекцый ва ўніверсітэты ГДР (Енскім — 1976, 1978), Югаславіі (люблянская — 1966), Польшчы (Ягелонскі — 1974, 1994 годзе, 1997), ЗША (Гарвардскі — 2000; Ельскі — 2001; Калумбійскі — 2001). У 1999—2000 гадах працаваў у Даследчым цэнтры імя Вудра Вільсана ў Вашынгтоне.

Палітычная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

У 1989 годзе абраны народным дэпутатам СССР. Кандыдатам у дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР у 1989 годзе Шушкевіча вылучылі супрацоўнікі кафедры ядзернай фізікі фізічнага факультэта БДУ, якую ён у той час узначальваў. Ён апынуўся кандыдатурай на пасаду старшыні Вярхоўнага Савета, бо займаў нейтральную пазіцыю да апазіцыі БНФ і адначасова заставаўся членам КПСС.

Станіслаў Шушкевіч (другі злева) пасля падпісання Белавежскага пагаднення

У 1990 годзе абраны першым намеснікам старшыні Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12-га склікання; быў членам канстытуцыйнай камісіі[11]. З 1991 да 1994 — старшыня Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь. Ініцыятар сутрэчы ў Віскулях, дзе 8 снежня 1991 года разам з кіраўнікамі Расіі Барысам Ельцыным і Украіны Леанідам Краўчуком падпісаў Белавежскія пагадненні ад імя дзяржаў-заснавальніц СССР з канстатацыяй, што СССР як суб’ект міжнароднага права і геапалітычная рэальнасць спыняе сваё існаванне, там жа было абвешчана аб стварэнні Садружнасці Незалежных Дзяржаў.

У красавіку 1992 года было прынята заключэнне ЦВК РБ аб рэферэндуме. У гэты час як раз праходзіла сесія Вярхоўнага Савета, на якой заставалася толькі прызначыць дату рэферэндума. Станіслаў Шушкевіч распускае сесію, і паўгода Вярхоўны Савет не збіраецца. Рэферэндум забаранілі[12].

26 студзеня 1994 года адпраўлены ў адстаўку з пасады старшыні Вярхоўнага Савета.

Вынікі галасавання за Шушкевіча на выбарах прэзідэнта Беларусі 1994 года

У 1994 годзе на выбарах балатаваўся на пасаду Прэзідэнта Беларусі, але саступіў у першым туры. У 1995 годзе абраны дэпутатам Вярхоўнага Савета Беларусі 13 склікання. У 1998 годзе аднавіў Беларускую сацыял-дэмакратычную Грамаду. Кіраваў гэтай партыяй да лістапада 2018 г., пасля чаго застаўся ганаровым старшынёй БСДГ[13].

Станіслаў Шушкевіч (трэці злева) у Варшаве, 26 верасня 2011

З-за адмовы некаторых краін ад кантактаў з Аляксандрам Лукашэнкам Станіслава Шушкевіча часам запрошаюць на афіцыйныя мерапрыемствы як прадстаўніка Беларусі. На святкаванні 440-годдзя Люблінскай уніі ў Польшчы Шушкевіч быў названы арганізатарамі прадстаўніком беларускага народа.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Марон Р. С.; Позняк А. Л.; Шушкевич С. С. Аппаратура для измерения электронного парамагнитного резонанса. — Л.: «Энергия», Ленингр. отд-ние, 1968. — 140 с.
  • Ефимчик М. К., Шушкевич С. С. Основы радиоэлектроники: учеб. для студентов физ. спец. ун-тов. — Минск: Университетское, 1986. — 302 с.
  • Шушкевич С. Неокоммунизм в Беларуси: идеология, практика, перспективы. — Смоленск: Скиф, 2002. — 284 с. — ISBN 5-2000-0617-1.
  • Шушкевич С. С. Моя жизнь, крушение и воскрешение СССР. — Москва: РОССПЭН, 2012. — 470 с. — ISBN 978-5-8243-1708-4.

Зноскі

  1. Stanislau Schuschkewitsch // Munzinger-Archiv — 1913. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #11923937X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 снежня 2014.
  3. Член-карэспандэнт Шушкевіч Станіслаў Станіслававіч. Нацыянальная акадэмія навук Беларусі. Праверана 22 чэрвеня 2017.
  4. Одного из инициаторов развала СССР номинировали на Нобелевскую премию мира Lenta.ru(руск.) 
  5. Станіслаў Шушкевіч. Маё жыццё, крах і ўваскрошанне СССР = Моя жизнь, крушение и воскрешение СССР. — Менск, 2013. — С. 15.
  6. Шушкевич Станислав Станиславович | Физический факультет БГУ. Праверана 3 лістапада 2020.
  7. Шушкевич Станислав Станиславович | Физический факультет БГУ. Праверана 3 лістапада 2020.
  8. Шушкевич Станислав Станиславович | Физический факультет БГУ. Праверана 3 лістапада 2020.
  9. Шушкевич Станислав Станиславович | Физический факультет БГУ. Праверана 3 лістапада 2020.
  10. Шушкевич Станислав Станиславович | Физический факультет БГУ. Праверана 3 лістапада 2020.
  11. Постановление Верховного Совета Республики Беларусь от 20 июля 1990 г. № 166-XII «Об избрании Конституционной комиссии» (руск.) 
  12. Пазняк З. Незалежнасці можна дамагчыся малымі сіламі, але ўтрымаць Незалежнасць малымі сіламі цяжка.
  13. https://belisrael.info/?p=18523
  14. Станіслава Шушкевіча ўзнагародзілі Ордэнам Вітаўта Вялікага // Наша Ніва, 22 чэрвеня 2010
  15. Trzej prezydenci odebrali doktoraty honoris causa KUL // Polskie Radio, 1.07.2009 (польск.) 
  16. Laureaci Nagrody // Nagroda Jana Nowaka-Jeziorańskiego (польск.) 
  17. Алексіевіч, Пазьняк, Вольскі, Эрыксан, Белавус. Хто яшчэ ўзнагароджаны мэдалём у гонар БНР-100

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Wikiquote-logo.svg
У Вікіцытатніку ёсць старонка па тэме Станіслаў Шушкевіч


Папярэднік:
Мікалай Іванавіч Дземянцей
Старшыня Вярхоўнага Савета Беларусі
1991—1994
Пераемнік:
Мечыслаў Іванавіч Грыб