Станіслаў Страціеў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Станіслаў Страціеў
балг.: Станислав Стратиев
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 9 верасня 1941(1941-09-09)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 20 верасня 2000(2000-09-20)[1][2] (59 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства Flag of Bulgaria.svg Балгарыя
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці празаік, драматург, кінасцэнарыст
Гады творчасці 19582000
Жанр сатыра
Мова твораў балгарская
stanislavstratiev.org
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Станіслаў Страціеў (балг.: Станислав Стратиев; 9 верасня 1941, Сафія, Балгарыя — 20 верасня 2000, Сафія, Балгарыя) — балгарскі пісьменнік, драматург, кінасцэнарыст.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Станіслаў Страціеў нарадзіўся 9 верасня 1941 г. у Сафіі. Працуючы журналістам, газета «Народная моладзь» (балг.: «Народна младеж») (19641968), сатырычны штотыднёвік «Шэршань» (балг.: «Стършел») (19681975), завочна скончыў філалагічны факультэт Сафійскага універсітэта імя Клімента Охрыдскага. С. Страціеў — аўтар шэрага твораў у розных жанрах — зборнік апавяданняў «Самотныя ветраныя млыны», кнігі аповесцей «Дзікая качка між дрэў», «Падарожжа без чамадана», «Падрабязнасці пейзажу», зборнікі сатырычных апавяданняў «Траянскі конь», «Карабель пяюн», «Пейзаж з сабакам» «Балгарская мадэль», п’есы «Рымская купальня», «Замшавая куртка», «Аўтобус», сцэнарыі некалькіх мастацкіх фільмаў. [5] Фільм «Аркестр без назвы» (1982) паводле ягонага сцэнара многія лічаць найлепшым балгарскім фільмам усіх часоў. Драматургічная дзейнасць Страціева звязаная з сафійскім Тэатрам сатыры, у якім ён працаваў да самай сваёй смерці. [6]

П’есы[правіць | правіць зыходнік]

  • «Рымская лазня» (1974)
  • «Замшавая куртка» (1976)
  • «Аўтобус» (1980)
  • «Максімаліст» (1984)
  • «Падрабязнасці пейзажу» (1987)
  • «Мамант» (1990)
  • «Пустыя пакоі» (1999)

Празаічныя творы[правіць | правіць зыходнік]

  • «Самотныя ветраныя млыны» (1969)
  • «Кароткае сонца» (1977)
  • «Дзікія пчолы» (1977)

Фільмаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар кінасцэнарыяў:

  • «Кароткае сонца» (1979)
  • «Аркестр без назвы» (1982)
  • «Эквілібрыум» (1983)

Беларускія пераклады[правіць | правіць зыходнік]

  • «Кароткае сонца» // «Далягляды», Мастацкая лiтаратура, Мiнск — 1979. С. 10-70. Пераклад Уладзiмiр Анiсковiч.
  • «Дзікія пчолы» // «Полымя» № 6 (710) — 1988. Пераклад Уладзiмiр Анiсковiч.
  • «Балгарская мадэль» [Апавяданьні: «Балгарская рыба»; «Балгарская доля»; «Балгарскі пункт гледжання»; «Балгарская мадэль»; «Балгарскі самурай»; «Фільм па-балгарску»; «Фотапавелічэнне»; «Развод па-балгарску» і інш.] // «ARCHE», № 4 (103) — 2011. С. 513—534. Выбрала і пераклала Ірына Пінхасік.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #1024678059 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
  2. 2,0 2,1 The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #1024678059 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #1024678059 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  5. «Далягляды», Мастацкая лiтаратура, Мiнск 1979. С. 10.
  6. «ARCHE», № 4 (103) – 2011. С. 513.. Праверана 3 December 2019.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]