Станіслаў Уладзіміравіч Асееў
| Станіслаў Уладзіміравіч Асееў | |
|---|---|
| Станіслав Володимирович Асєєв | |
| | |
| Род дзейнасці | журналіст, пісьменнік, блогер, |
| Дата нараджэння | 1 кастрычніка 1989 (36 гадоў) |
| Месца нараджэння | Данецк, УССР, СССР |
| Грамадзянства |
|
| Альма-матар | |
| Член у | |
| Узнагароды і прэміі | |
Станіслаў Уладзіміравіч Асееў, псеўданім Станіслаў Васін (укр.: Станіслав Володимирович Асєєв; нар. 1 кастрычніка 1989, Данецк) — украінскі пісьменнік, журналіст і блогер, сябар Украінскага ПЭН. Аўтар рамана «Мельхіёравы слон, ці чалавек, які думаў» (руск.: Мельхиоровый слон, или Человек, который думал). Пад псеўданімам Станіслаў Васін працаваў журналістам у акупаваным Данецку.
Быў выкрадзены 11 траўня 2017 году і ўтрымліваўся сепаратыстамі з самаабвешчанай Данецкай Народнай Рэспублікі да 29 снежня 2019 году. Лаўрэат Нацыянальнай прэміі Украіны імя Тараса Шаўчэнкі 2021 году за кнігу «У ізаляцыі».
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў Данецку. У 2006 годзе скончыў агульнаадукацыйную школу ў горадзе Макееўка. У 2010 годзе — Данецкі дзяржаўны інстытут інфарматыкі і штучнага інтэлекту на факультэце філасофіі і рэлігіязнаўства; у 2012 годзе — магістратуру Данецкага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта на факультэце камп’ютарных навук і тэхналогій і атрымаў дыплом магістра рэлігіязнаўства з адзнакай.
Пасля заканчэння ўніверсітэту з'ехаў у Францыю, каб уступіць у шэрагі французскага Замежнага легіёна. Вярнуўшыся ва Украіну, змяніў шмат прафесій: працаваў грузчыкам, стажорам у банку, далакопам, аператарам у паштовай кампаніі, прадаўцом-кансультантам бытавой тэхнікі.
Пасля 2014 году пастанавіў застацца ў Данецку, хаця не падтрымліваў абвяшчэння ДНР. Працаваў пазаштатным карэспандэнтам украінскага бюро Свабоды ў Данецку. Працаваў з рознымі ўкраінскімі выданнямі пад псеўданімам. Знік пасля 2 чэрвеня 2017 году. Толькі 16 ліпеня баевікі ДНР абвясцілі, што затрымалі Аўсеева праз абвінавачанне ў шпіянажы. Большую частку зняволення Станіслаў правёў у так званай «Ізаляцыі» — падпольнай турме ў Данецку. Станіслаў называе гэтае месца канцлагерам.
9 снежня 2020 яго вызвалілі з данбаскага палону ў межах абмену паміж так званымі «ДНР» і Украінай. У месцах зняволення, адно з якіх Асееў называе канцлагерам, «данецкім Дахау» мужчына правёў два з паловай гады.
Творы
[правіць | правіць зыходнік]- Рускамоўныя
- Шестой день: сб. поэм, рассказов и стихов / Станислав Владимирович Асеев. — Донецк: Норд-Пресс, 2011. — 207 с. — ISBN 978-966-380-480-4[1]
- Андерхилльские ведьмы: драма: в 2 ч. Проза / Станислав Владимирович Асеев. — Донецк: Донбасс, 2011. — 228 с. — ISBN 978-617-638-065-8[1]
- Мельхиоровый слон, или Человек, который думал: Роман-автобиография / С. Асеев // Юность. — 2015. — № 1—6.
- (перадрук) Мельхиоровый слон, или Человек, который думал: роман-автобиография / Станислав Асеев. — Киев : Каяла, 2016. — 267 с. — ISBN 978-617-7390-05-2[1]
- В ізоляції / Станіслав Асєєв, тексти, фото; передм. Мар’яни Драч, Сергія Рахманіна, Дмитра Крапивенка; ілюстр. Сергія Захарова // К.: Люта справа, 2018. — 208 с. — ISBN 978-617-7420-18-6 (прим.: присутні кілька українськомовних статей)[2]
- Пераклады на ўкраінскую
- Станіслав Асєєв. «Світлий шлях»: історія одного концтабору. Переклад з російської: Вікторія Стах. Львів: ВСЛ. 2020. 448 стор. ISBN 978-617-679-854-5
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в Національна бібліотека України імені В. І. Вернадського. Пошук за автором. Національна бібліотека України імені В. І. Вернадського.
- ↑ Станіслав Асєєв — В ізоляції. docs.rferl.org. 2018 (руск.) (укр.) (https://www.radiosvoboda.org/a/29275008.html опис/анотація книги на radiosvoboda.org)
Вонкавыя спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- «Кідаюць драты на зубы і геніталіі, устаўляюць у задні праход» — украінскі журналіст пра зьняволеньне ў «данецкім Дахаў», Радыё Свабода, 19 люты 2020
- Сторінка автора на сайті газети "Дзеркало тижня"(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 21 красавіка 2017. Праверана 15 студзеня 2026.
- «Українська правда»: Станіслав Асєєв: Всі окуповані території Донбасу — один великий концтабір «Ізоляція» (29.12.2020)
- «Українська правда»: Журналіст і публіцист, бранець «ДНР» Станіслав Асєєв: Моя мрія — про все забути (08.06.2021)
- Станіслав Асєєв: «Ізоляція» — сучасний концтабір, фінансований Росією // Читомо