Станіслаў Урсын Нямцэвіч
Станіслаў Урсын Нямцэвіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
Папярэднік | Францішак Ксаверый Друцкі-Любецкі | ||||||
Пераемнік | Міхал Бутаўт-Андрайковіч | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Міхал Геранім Бжастоўскі | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
1753[1][2][…] |
||||||
Смерць | 22 лістапада 1817[2][3] | ||||||
Род | Нямцэвічы | ||||||
Бацька | Францішак Урсын-Нямцэвіч | ||||||
Маці | Ганна з Карытынскіх[d] | ||||||
Веравызнанне | каталіцтва | ||||||
Член у | |||||||
Адукацыя | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Станіслаў Урсын Нямцэвіч (1753, в. Клейнікі каля Берасця — 22 лістапада 1817) — дзяржаўны дзеяч, прадстаўнік шляхецкага роду Нямцэвічаў гербу «Равіч». Бацькі — Францішак і Ганна з Карытынскіх.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1768—1773 гадах вучыўся ў Рыцарскай школе ў Варшаве. Уваходзіў у склад камісіі па дэмаркацыі мяжы з Расіяй пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай. З 1776 года рэгент па справах ВКЛ у вайсковым дэпартаменце Пастаяннай Рады.
Пасол на сойм 1782 года, дэпутат Трыбунала ВКЛ у 1781—1782 гадах, стараста равяціцкі. У 1786 годзе абраны членам Пастаяннай Рады, да 1788 годзе ў дэпартаменце паліцыі. З 1790 года пасол на Чатырохгадовы сойм 1788—1792, выступаў супраць Канстытуцыі 3 мая 1791 года.
На чале харугвы кавалерыі ўдзельнічаў у вайне з Расіяй 1792 года, у бітве пад Мірам 11 чэрвеня 1792 года. Далучыўся да паўстання 1794 года, праводзіў мабілізацыю ў Берасцейскім ваяводстве.
Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай заняў лаяльную пазіцыю да расійскіх улад. Падтрымліваў планы А. Е. Чартарыйскага адбудовы Польскай дзяржавы пад сюзерэнітэтам Расіі.
У 1801—1807 гадах гродзенскі губернскі маршалак, з 1816 года губернатар.
Выдаў «Зборнік законаў і ўказаў, як у дзённіках, так і асобна агалошаных: аб прэрагатывах шляхты …» (т. 1 — 3, 1805).
Зноскі
- ↑ Stanisław Ursyn Niemcewicz // NUKAT — 2002.
- ↑ а б Stanisław Niemcewicz (Ursyn Niemcewicz) h. Rawicz // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
- ↑ Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, t. VIII, Ziemia brzeska i województwo brzeskie XIV‒XVIII wiek / пад рэд. А. Рахуба — Warszawa: 2020. — С. 162. — ISBN 978-83-65880-89-5
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
- Раюк, А. Р. Нефармальныя сувязі паміж дваранствам Гродзенскай губерні ў 1801—1863 гг. / А. Р. Раюк // Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі / Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі; навук. рэд. А. І. Лакотка. — Мінск : Права і эканоміка, 2016. — Вып. 21. — С. 240—246.
- Дэпутаты Сойма Рэчы Паспалітай
- Суддзі гродскія берасцейскія
- Гродзенскія губернатары
- Губернскія маршалкі гродзенскія
- Нарадзіліся ў 1753 годзе
- Нарадзіліся ў Берасцейскім павеце
- Памерлі 22 лістапада
- Памерлі ў 1817 годзе
- Нямцэвічы
- Кавалеры ордэна Святой Ганны 2 ступені
- Кавалеры ордэна Святога Станіслава (Польшча)
- Асобы
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Старосты равяціцкія
- Дэпутаты Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага
- Удзельнікі Вялікага Сойма 1788—1792
- Нарадзіліся ў Брэсцкім раёне