Станіслаў Францавіч Пінталь

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Станіслаў Францавіч Пінталь (1894, Білгорай, цяпер Рэспубліка Польшча — 1937) — Старшыня ДПУ БССР (1923—1924)

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паляк. У 1932—1935 гадах вучыўся ў Ваеннай акадэміі хімічнай абароны РСЧА (паводле іншых звестак, у 1935 годзе скончыў Ваенна-паветраную акадэмію імя Жукоўскага).

У 19151920 гадах праходзіў службу ў арміі. Прымаў удзел у Лютаўскай і Кастрычніцкай рэвалюцыях 1917 года ў Петраградзе, служыў у Чырвонай Арміі (удзельнічаў у баях на Заходнім фронце), быў камісарам па польскіх справах Заходняй вобласці. У органах дзяржаўнай бяспекі з 1920 года — начальнік ІНФА па 16-й арміі, начальнік АА 18-й дывізіі 16-й арміі. У 1921—1923 гадах — начальнік САЧ і адначасова намеснік старшыні ЧК БССР Я. К. Ольскага. У 1923—1924 гадах — старшыня ДПУ-АДПУ БССР.

З 1924 года — начальнік аддзялення, памочнік начальніка аддзялення АА АДПУ пры СНК СССР. У 1931—1932 гадах — старшы інспектар Мабаддзела АДПУ пры СНК СССР. У 1932 годзе адкамандзіраваны на вучобу ў Ваенную акадэмію хімічнай абароны РСЧА з пакіданнем у рэзерве АДПУ. У 1935 годзе з вучобы адкліканы.

У 19351937 гадах — намеснік начальніка, начальнік УНКУС Казахскай ССР па Паўднёва-Казахстанскай вобласці. Узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга.

Арыштаваны 19 ліпеня 1937 года ў Чымкенце і этапаваны ў Маскву. Пастановай НКУС СССР, Пракуратуры СССР і старшыні Ваеннай Калегіі Вярхоўнага суда СССР ад 9 снежня 1937 года за прыналежнасць да т.зв. «Польскай арганізацыі вайсковай» прыгавораны па артыкулах 58-1 «а», 17-58 п.8 КК РСФСР да ВМП. Рэабілітаваны пастановай Ваеннай Калегіі Вярхоўнага суда СССР ад 7 сакавіка 1956 года.