Станіслаў Францавіч Рэдэнс

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Станіслаў Францавіч Рэдэнс
Stanisław Francewicz Redens
1931-Redens.jpg
Станіслаў Рэдэнс (1931)
2-і наркам унутраных спраў Казахскай ССР
20 студзеня 1938 — 21 лістапада 1938
Папярэднік: Леў Барысавіч Залін
Пераемнік: Сямён Мікалаевіч Бурдакоў
 
Партыя: РСДРПВКП(б)
Дзейнасць: дзяржаўны дзеяч, палітык
Нараджэнне: 17 мая 1892(1892-05-17)
Мазавецк, Ломжынская губерня, Расійская імперыя
Смерць: 12 лютага 1940(1940-02-12) (47 гадоў)
Масква
Пахаванне:
 
Ваенная служба
Прыналежнасць: Сцяг СССР СССР
Званне: камісар дзяржаўнай бяспекі 1-га рангу (26.11.1935)
Бітвы:
 
Узнагароды:

Станіслаў Францавіч Рэдэнс (польск.: Stanisław Francewicz Redens; 17 мая 1892, Мазавец, Ломжынская губерня, цяпер Беластоцкае ваяводства, Польшча -12 лютага 1940) — старшыня ДПУ БССР (1931)

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паляк. У 1917-1918 гадах працаваў электраманцёрам на Дняпроўскай металургічным заводзе ў с. Каменскае Екацярынаслаўскай губерні. З 1918 года ў органах дзяржаўнай бяспекі - сакратар старшыні ВЧК, старшыня Адэскай, Харкаўскай, затым Крымскай губЧК.

У 1921-1924 гадах - начальнік АВУ ВЧК пры СНК РСФСР (з 1922 года - АОУ ГПУ НКУС РСФСР), старшыня ДПУ Крыма і адначасова начальнік АO Чарнаморскага флоту. З 1924 па 1926 год працаваў сакратаром Прэзідыума ВСНГ. З 1928 года ізноў у органах дзяржбяспекі - паўнамоцны прадстаўнік АДПУ пры СНК СССР у Закаўказзе і адначасова старшыня ДПУ Закаўказзя.

У сакавіку - жніўні 1931 года - паўнамоцны прадстаўнік АДПУ пры СНК СССР па БВА і адначасова старшыня ДПУ БССР. З 1931 года - паўнамоцны прадстаўнік АДПУ пры СНК СССР ва УССР па Маскоўскай вобласці (з 1934 года - начальнік УНКУС СССР па Маскоўскай вобласці), народны камісар унутраных спраў Казахскай ССР. Узнагароджаны ордэнам Леніна.

Арыштаваны 22 лістапада 1938 года "як польскі шпіён і актыўны ўдзельнік контррэвалюцыйнай змоўніцкай арганізацыі ў органах НКУС". 21 студзеня 1940 Ваеннай Калегіяй Вярхоўнага суду СССР прысуджаны па артыкулах 58-1 "а", 58-8 і 58-11 УК РСФСР да ВМП. Прысуд прыведзены ў выкананне 12 лютага 1940 года. Рэабілітаваны вызначэннем Ваеннай Калегіі Вярхоўнага суда СССР ад 16 лістапада 1961 года.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • В.Н.Надтачаев / Военная контрразведка Беларуси: Судьбы, трагедии, победы. — Мн., "Кавалер", 2008, ISBN 978-985-6053-36-1