Станіслаў Чупурна
Выгляд
| Станіслаў Чупурна | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
| Папярэднік | пасада створана | ||||||
| Пераемнік | Румбальд Валімунтавіч | ||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
XIV стагоддзе |
||||||
| Смерць | 1411 | ||||||
| Грамадзянства | |||||||
Станіслаў Чупурна (? — 1411) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Першы вядомы маршалак земскі (1407[1]).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Згадваецца ў гістарычных дакументах 1396—1411. Набліжаны баярын вялікага князя Вітаўта. 12 кастрычніка 1398 году падпісаў Салінскі мір з крыжакамі. У 1401 годзе адзін з аўтараў Віленска-Радамскай уніі. У 1411 годзе браў удзел у падпісанні Торунскага міру (1411).