Станіслаў Францавіч Эйсмант

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Станіслаў Эйсмант)
Станіслаў Эйсмант
Род дзейнасці рэлігійны і грамадска-палітычны дзеяч
Дата нараджэння 16 лютага 1887(1887-02-16)
Месца нараджэння
Дата смерці 16 ліпеня 1926(1926-07-16) (39 гадоў)
Месца смерці
Веравызнанне Каталіцкая Царква
Альма-матар

Станіслаў Францавіч Эйсмант (16 лютага 1887 — 16 ліпеня 1926) — каталіцкі святар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 16 лютага 1887 года ў Аршанскім павеце Магілёўскай губерні. У 1904 годзе скончыў гімназію пры касцёле Святой Кацярыны ў Пецярбургу, у 1909 годзе — семінарыю, у 1912 годзе — духоўную акадэмію. 6 мая 1912 года пасвечаны ў святары. Служыў вікарыям у касцёле Святога Роха ў Мінску. У 1918 годзе прызначаны вікарыям касцёла Святога Станіслава ў Пецярбургу, адначасова выконваў абавязкі плябана касцёла Святога Казіміра. У маі 1919 года ўзначаліў дэлегацыю пецярбургскіх каталікоў, якая адправілася ў Маскву з патрабаваннем вызвалення мітрапаліта, беларускага грамадскага дзеяча Эдварда фон Ропа. 10 сакавіка 1923 года быў арыштаваны ў Маскве па справе архібіскупа Яна Цепляка, асуджаны на 10 гадоў зняволення. Сядзеў у Лефортаўскай турме. У 1925 годзе абменены на польскіх камуністаў і высланы ў Польшчу, далейшы лёс невядомы.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]