Станіслаў Юхновіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Станіслаў Юхновіч
Партрэт
Род дзейнасці: архітэктар
Дата нараджэння: 10 чэрвеня 1923(1923-06-10) (95 гадоў)
Месца нараджэння:
Узнагароды і прэміі:
Commons-logo.svg Станіслаў Юхновіч на Вікісховішчы

Станіслаў Юхновіч (польск.: Stanislaw Juchnowicz, нар. 10 чэрвеня 1923, Ліда) — польскі архітэктар, даследчык горадабудаўніцтва. Доктар тэхнічных навук (1965), прафесар (1974).

Нарадзіўся ў сям'і вайскоўца і настаўніцы. Вучыўся ў Ковелі, Самбары, Катавіцах, Львове. Жаўнер АК, адначасова вучыўся ў Львоўскім політэхнічным інстытуце (1942-44), працягнуў навучанне ў палітэхніцы ў Кракаве (1945-47), у Гданьску (1948). Працаваў кіраўніком майстэрні па аднаўленні галоўнага горада ў Гданьску, праектнай арганізацыі Кракава (1950-59). Быў стыпендыятам фонду Форда ва ўніверсітэце ў Філадэльфіі (1959-60). Пазней — навукова-метадычны супрацоўнік Кракаўскага політэхнічнага інстытута, кіраўнік установы пры інстытуце па праектаванні гарадоў і мястэчак (1967-70), намеснік дырэктара інстытута горадабудаўніцтва і прасторавага планавання (1970-73). У 1973-81 кіраўнік арганізацыі па горадабудаўніцтве і рэгіянальным планаванні ў Нігерыі, адначасова дэкан факультэта праектавання навакольнага ландшафту Заірскага ўніверсітэта (1974-76), заснавальнік і кіраўнік Цэнтра ўдасканальвання горадабудаўнікоў для краін, якія сталі на шлях развіцця, пры Кракаўскім політэхнічным інстытуце.

Выканаў праекты рэканструкцыі галоўнага горада ў Гданьску (1948-50), будаўніцтва Новай Гуты (1950-59, у сааўтарстве), перабудовы цэнтраў Лодзі, Кракава, Хожува, Любліна, Сант'яга (1962-70), рэкультывацыі і рэабілітацыі тэрыторый, пашкоджаных здабычай вугалю ў раёне Вальбжыха (1990-91). Выдаў у Кракаве кнігі: «Аб сувязях і ўплывах транспарту на фарміраванне цэнтраў гарадоў у ЗША» (1962), «Цэнтры польскіх гарадоў. Вывучэнне ўдасканалення і развіцця цэнтраў» (1971), «Форма і структура плана новай сталіцы Нігерыі» (1976), «Да праблемы аховы і ўдасканалення атачэння ў Польшчы» (1990), «Крыніцы паталагічнай урбанізацыі і экалагічнага крызісу Кракава» (1990), «Заходняя Афрыка. Атачэнне, культура, развіццё. З досведу праектавання гарадоў у Нігерыі» (1996).

Сябар шматлікіх міжнародных і польскіх навуковых аб'яднанняў, якія займаюцца вывучэннем архітэктурнага наваколля. Член Прэзідыума грамадскага камітэта па аднаўленні помнікаў даўніны Кракава (1989).