Стараверскія могілкі (Полацк)
Стараверскія могілкі | |
---|---|
55°29′26″ пн. ш. 28°48′56″ у. д.HGЯO | |
Размяшчэнне | |
Краіна | |
Вобласць | Віцебская вобласць |
Раён | Полацкі раён |
Месцазнаходжанне | Полацк |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Стараверскія могілкі — могілкі ў Полацку, размешчаны ў раёне Грамы, па вуліцы Суворава, недалёка ад чыгуначнага вакзала. Ад пачатку Грамы былі вёскай старавераў, што збеглі ад гвалту ў Расіі ў XVII—XVIII стагоддзях[1].
Могілкі захавалі стараверскі выгляд з характэрнымі васьміканцовымі крыжамі, стрэшкамі над імі[1].
Найбольшую цікаўнасць можа выклікаць надмагільны помнік Даніле Парфенавічу (†09.07.1909) і Ірыне Мяленьцеўне (†27.10.1901) Сіманавым у выглядзе каплічкі. Падобныя помнікі стаялі раней на Чырвоных і Ксавераўскіх могілках, але цалкам захаваўся толькі гэты. Старэйшае з захаваных пахаваньняў належыць Міхаілу Данілавічу Чарнышову, які памёр 28.03.1879 г[1].
На могілках пахаваныя вайскоўцы 51, 47, 90 дывізій 22-га стралковага корпуса і 51 гвардзейскай дывізіі 23-га стралковага корпуса 6-й гвардзейскай арміі 1-га Прыбалтыйскага фронту, што загінулі пры штурме цэнтра Полацка 2-4 ліпеня 1944 г. На магіле ў 1952 г. усталяваны помнік[1].
Зноскі
- ↑ а б в г Міхась Баўтовіч. Полацкія могілкі на сайце Radzima.org
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Стараверскія могілкі (Полацк)