Старагабскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Старагабскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Мядзельскі раён
Уключае 16 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Старыя Габы
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Дата скасавання 28 мая 2013
Насельніцтва (2009) 755
Часавы пояс UTC+03:00
Паштовыя індэксы 222393

Старага́бскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мядзельскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Старыя Габы.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Мядзельскага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці, з 20 студзеня 1960 года ў складзе Мінскай вобласці. У 2002 годзе скасавана вёска Чарвячова. 28 мая 2013 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Слабадскога сельсавета[1].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 755 чалавек[2], з іх 94,3 % — беларусы, 4,1 % — рускія, 0,7 % — палякі[3].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 16 населеных пунктаў: Бадзені, Баяры, Вусаўшчына, Гняздзішча, Зані, Канчані, Качаны, Ляхавічы, Мазалеўшчына, Місуны, Мохавічы, Навасёлкі, Новыя Габы, Пятрова, Раманаўшчына, Старыя Габы.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.