Старадворскае возера (возера, Браслаўскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Старадворскае
Морфаметрыя
Даўжыня 0,38 км
Шырыня 0,23 км
Плошча 0,06 км²
Аб’ём 0,0003 км³
Даўжыня берагавой лініі 0,9 км
Найбольшая глыбіня 18,9 м
Сярэдняя глыбіня 5,5 м
Басейн
Выцякаюць ручай
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Старадворскае (Беларусь)
Старадворскае
Старадворскае
Старадворскае (Віцебская вобласць)
Старадворскае
Старадворскае
Map

Старадворскаевозера ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Дзісна, каля вёскі Стары Двор.

Плошча паверхні 0,06 км². Даўжыня 0,38 км, найбольшая шырыня 0,23 км, даўжыня берагавой лініі 0,9 км. Найбольшая глыбіня возера дасягае 18,9 м, сярэдняя 5,5 м.
Катлавіна возера эварзійнага тыпу, круглаватай формы. Схілы катлавіны маюць вышыню 5—8 метраў. Берагавая лінія слабазвілістая. Мелкаводдзе пясчанае. Глыбей дно возера выслана ілам.

Са Старадворскага выцякае ручай у возера Сэклы.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 4. — 599 с. — 10 000 экз.