Старажоўская брама

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Старажоўская брама
Царква Святой Марыі Магдаліны і Старажоўская брама
Царква Святой Марыі Магдаліны і Старажоўская брама
53°54′58″ пн. ш. 27°33′15″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Мінск
Тып будынка брама
Архітэктурны стыль эклектыка
Дата заснавання 1847
Дата пабудовы 1847 год
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 713Г0084шыфр 713Г0084
Map

Старажоўская брама — брама на былых Старажоўскіх (Пярэспінскіх) могілках у Мінску. Размяшчаецца перад царквой Святой Марыі Магдаліны. Пабудавана ў канцы 19 ст. з цэглы. Помнік эклектычнай архітэктуры.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Старажоўская брама з боку цакрвы

Брама аднапралётная, манументальная, кампазіцыйна падкрэслівае галоўны ўваход у будынак[1]. Плоскасць дэкараваная пілястрамі, арачнымі нішамі, бакавымі валютамі, завершана развітым шматпрафіляваным карнізам. Над цэнтральным арачным праёмам узвышаецца дэкаратыўны атык, увянчаны невялікай лучковай галоўкай. Збераглася частка агароджы. Брама вырашаная ў эклетычных формах[1].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. а б Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, [1984—1988]. С.100

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]