Старажытнае земляробчае паселішча Кук

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Старажытнае земляробчае паселішча Кук*
Kuk Early Agricultural Site**
Сусветная спадчына ЮНЕСКА

Kuk New Guinea 2002.jpg
Тып Культурны
Крытэрыі iii, iv
Спасылка 887
Рэгіён*** Акіянія
Гісторыя ўключэння
Уключэнне 2008  (32 сесія)
* Міжнародная канвенцыя «ЮНЕСКА»
** Назва ў афіцыйным англ. спісе
*** Рэгіён па класіфікацыі ЮНЕСКА

Старажытнае земляробчае паселішча Кук (англ.: Kuk Early Agricultural Site) — помнік археалогіі на тэрыторыі дзяржавы Папуа — Новая Гвінея. Уяўляе сабою рэшткі старажытных водна-балотных угоддзяў, меліяраваных каля 6500 гадоў таму. З 2008 г. уваходзіць у спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Плошча — 116 га.

Балота Кук месціцца ў горнай даліне на вышыні каля 1500 м над узроўнем мора. У мінулым з'яўлялася возерам, запоўненым наносамі. Археолагі мяркуюць, што пераход да земляробства мог адбыццая каля 9000 гадоў таму. Першапачаткова земляробы рабілі насыпныя пагоркі, аднак каля 6500 гадоў таму перайшлі да меліярацыі. Падчас раскопак былі выяўлены старажытныя рэчышчы абводных каналаў і драўляныя калы для капання. У выніку сфарміраваўся антрапагенны лугавы ландшафт, прыдатны для вырошчвання клубневых культур.

Старажытнае паселішча Кук — выдатны і рэдкі захаваны доказ самастойнага ўзнікнення земляробства ў розных частках свету.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Сцяг ЮНЕСКА Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб'ект № 887
рус.англ.фр.