Старажытнаэпірскае царства

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Эпірскае царства
V стагоддзе да н.э. — 168 да н.э.


Spqrstone.jpg


Pyrrhic War Italy en.svg
Сталіца Пасарон
(330 - 295 да н.э.)
Амбракія
(295 - 224 да н.э.)
Фаэніс
(224 - 167 да н.э.)
Мова(ы) Паўночна-заходні дыялект старажытнагрэчаскай мовы
Рэлігія Старажытнагрэчаская
Форма кіравання Манархія
Дынастыя Эакіды
Цар
Гісторыя
 -  330 да н.э. Заснавана
 -  280 - 275 да н.э. Войны Піра ў Італіі
 -  231 да н.э. Спыненне манархіі
 -  167 да н.э. Заваяванне Рымскай рэспублікай падчас Трэцяй македонскай вайны

Эпір (грэч.: Ἤπειρος) — старажытнагрэчаская дзяржава, размешчаная ў аднайменным балканскім геаграфічным рэгіёне. Радзіма эпіротаў межавала на поўдні з Эталійскім саюзам, на ўсходзе — з Фесаліяй і Македоніяй, а на захадзе — з ілірыйцамі. На кароткі перыяд (280 — 275 гады да н.э.) цар эпірскі Пір зрабіў сваю радзіму наймацнейшай дзяржавай грэчаскага свету і змагаўся на роўных з Рымскай рэспублікай на яе тэрыторыі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Перадгісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першыя паселішчы ў Эпіры з'явіліся ў эпоху неаліту, мясцовае насельніцтва займалася рыбалоўствам, паляваннем і жывёлагадоўляй[1]. Яны хавалі сваіх правадыроў у курганах, падобных да мікенскіх пахаванняў[1].

Дарыйцы ўварваліся ў Грэцыю з боку Македоніі і Эпіра ў канцы 2-га тысячагоддзя да н.э. (1100 — 1000 гады да н.э.), але прычыны іх міграцыі не зразумелыя. Карэннае насельніцтва рэгіёна бегла ў мацерыковую Грэцыю, і пасля гэтага на тэрыторыі Эпіра з'явіліся тры моўныя групы. Хаанійцы жылі ў паўночна-заходнім Эпіры, малосы — у цэнтры, а феспартыянцы на поўдні[2].

Малоскі перыяд (470—330 г. да н.э.)[правіць | правіць зыходнік]

Малоская дынастыя Эакідаў з 370 гады да н.э. пачала пашыраць свае ўладанні за кошт суседніх плямёнаў. Іх саюзнікам было Македонскае царства, якое дапамагала змагацца з набегамі ілірыйцаў[3], і ў 359 годзе да н.э. малоская прынцэса Алімпіяда стала жонкай цара Філіпа II Македонскага. Пасля таго, як Філіп II выгнаў яе дзядзьку Арыба, новым царом эпірскім стаў яе брат Аляксандр, які атрымаў тытул Цар эпірскі[4].

У 334 годзе да н.э. Аляксандр Македонскі ўварваўся ў Азію, а яго дзядзька — у Паўднёвую Італію. Там ён выступіў на баку грэчаскіх калоній у іх барацьбе з італійскімі плямёнамі і Рымскай рэспублікай. Нягледзячы на першапачатковыя поспехі, Аляксандр быў забіты ў бітве ў 331 годзе да н.э.[5].

Эпірскае царства (330—231 г да н.э.)[правіць | правіць зыходнік]

У 330 годзе загінуў Аляксандр Малоскі, і паняцце «Эпір» упершыню з'явілася ў грэчаскіх крыніцах. Таксама чаканка манет трох асноўных плямёнаў Эпіра змянілася на адзіную манету з легендай Эпіроты.[6] Пасля гібелі Аляксандра, прастол атрымаў у спадчыну Эакід, але ён быў зрынуты ў 313 годзе да н.э..

Яго сын Пір заняў прастол толькі ў 295 годзе. Быўшы адораным вайскаводам, ён аказаў ваенную падтрымку грэчаскаму насельніцтву Тарэнта. У бітвах пры Гераклеі і Аўскуле яго войскі разграмілі рымлян, але і самі панеслі сур'ёзныя страты, чым спарадзілі паняцце Пірава перамога.[7]

У 277 годзе Пір захапіў карфагенскую крэпасць Эрыкс на Сіцыліі, але сваёй неабдуманай палітыкай зрабіў астраўлянін уласнымі ворагамі. Неўзабаве ён пакінуў востраў, і вярнуўся ў Паўднёвую Італію.[8]

У бітве пры Беневенце (275 г. да н.э.) Пір быў разбіты рымлянамі, і вырашыў вярнуцца дамоў, тым самым страціўшы тут свае былыя заваяванні.[9]

Эпірскі саюз (231—167 г. да н.э)[правіць | правіць зыходнік]

Манета Эпірскай лігі, на якой намаляваны Зеўс (злева) і маланка са словам «ΑΠΕΙΡΩΤΑΝ» — Эпіроты (справа).

У 233 годзе да н.э. была забіта апошняя прадстаўніца дынастыі Пірыдаў — царыца Дэідамія. Пасля гэтага мясцовае насельніцтва вырашыла арганізаваць федэратыўную рэспубліку. Але ўладанні новай дзяржавы значна скараціліся: на захадзе Акарнанія абвясціла незалежнасць, а эталійцы занялі Амфілохію, Амбрасію і астатнія землі на поўнач ад Арцкага заліва. Прычынамі гібелі дынастыі эпірскіх цароў маглі стаць непапулярны саюз з Македоніяй, а таксама тэндэнцыі ў мясцовым грамадстве.[10] Тым не менш, Эпір заставаўся сур'ёзным іграком у Грэцыі.[10]

У далейшым дзяржава стала ахвярай экспансіі Рымскай рэспублікі, якая паралельна змагалася з Македоніяй. Эпірскі саюз прытрымліваўся нейтралітэту ў дзвюх першых войнах, але ў трэцяй (171—168 да н.э.) падтрымаў Персея Македонскага. Па выніках мірнага дагавора, 150 000 эпіротаў сталі рабамі Рыма.[1]

Сацыяльная структура[правіць | правіць зыходнік]

Палітычная структура грэчаскага свету (8-5 стагоддзя да н.э.).

У антычную эру Эпір і Грэцыю засялілі элінскія плямёны[11], але Эпіроты пражывалі ў маленькіх вёсках, чым моцна адрозніваліся ад сваіх паўднёвых суседзяў, якія стварылі гарады-дзяржавы. Іх край ляжаў у на мяжы грэчаскага свету, і наяўнасць па суседстве ілірыйскіх плямёнаў не спрыялі мірнаму жыццю Эпіра. У той жа час, рэгіён меў важны рэлігійны статус дзякуючы храму і аракулу Дадона, які саступаў толькі Дэльфам.[12]

Культура[правіць | правіць зыходнік]

Эпіроты размаўлялі на паўночна-заходнім дыялекце старажытнагрэчаскай мовы, якія адрозніваўся ад дарыйскага дыялекту грэчаскіх калоній Іанічных астравоў а таксама насілі галоўным чынам грэчаскія імёны. Грэчаскія пісьменнікі негатыўна адклікаліся пра гэтых суседзяў. Афінскі гісторык Фукідыд назваў іх «варварамі» у сваёй працы Гісторыя Пелапанескай вайны,[13], як і Страбон у сваёй Геаграфіі.[14] Аднак Дзіянісій Галікарнаскі,[15] Паўсаній,[16] і Флавій Еўтропій[17] лічылі іх грэкамі.

Плутарх згадвае пра тое, што грэчаскі гeрой Ахілес «меў статус бажаства ў Эпіры, і тут яго звалі Аспетас».[18]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. 1,0 1,1 1,2 Epirus. Encyclopedia Britannica. Архівавана з першакрыніцы 27 ліпеня 2012. Праверана 15 студзеня 2012.
  2. Boardman & Hammond 1982, p. 284.
  3. Roisman & Worthington 2010, Chapter 1: Edward M. Anson, "Why Study Ancient Macedonia and What this Companion is About", p. 5.
  4. Lewis & Boardman 1994, p. 438.
  5. Lewis & Boardman 1994, p. 441; Walbank 1989, p. 457.
  6. Lewis & Boardman 1994, p. 442.
  7. Walbank 1989, pp. 462–479.
  8. Walbank 1989, pp. 477–480.
  9. Walbank 1989, p. 468.
  10. 10,0 10,1 Walbank 1984, p. 452.
  11. Borza 1992, p. 62; Minahan 2002, p. 578.
  12. Hammond 1967.
  13. Thucydides. The History of the Peloponnesian War, 1.8.
  14. Strabo. Geography, 7.7.1.
  15. Dionysius of Halicarnassus. Roman Antiquities, 20.10 (19.11).
  16. Pausanias. Description of Greece, 1.11.7-1.12.2.
  17. Eutropius. Abridgment of Roman History (Historiae Romanae Breviarium), 2.11.13.
  18. Cameron 2004, p. 141.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]