Перайсці да зместу

Старажытная Грэцыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Старажытная Грэцыя
Выява
Кантынент Еўропа
Паходзіць з Грэцыя
Валюта ancient Greek coinage[d]
Мяжуе з Фракія, Ілірыя і Персідская імперыя
Дата пачатку XII стагоддзе да н.э.
Дата заканчэння 600-я
Вывучаецца ў гісторыя Старажытнага свету[d], Greek studies[d] і антыказнаўства
Эканоміка тэмы economy of ancient Greece[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя Грэцыі

Дагістарычная Грэцыя
(да XXX ст. да н. э.)
Эгейская культура
(XXX—XII да н. э.)
Заходнеанаталійская цывілізацыя
Мінойская цывілізацыя
Кікладская культура
Эладская цывілізацыя
Мікенская цывілізацыя
Старажытная Грэцыя
(XI — 146 да н. э.)
Цёмныя стагоддзі (XI—IX)
Архаічны перыяд (VIII—VI)
Класічны перыяд (V—IV)
Эліністычны перыяд (IV — 146)
Грэцыя ў складзе Рымскай дзяржавы
Рымская Грэцыя (146 да н. э. — 330 н. э.)
Сярэднявечча і Новы час
(330—1832)
Візантыйская Грэцыя (330—1453)
Франкакратыя (1204—1458)
Асманская Грэцыя (1458—1832)
Сучасная Грэцыя
(пасля 1821)
Вайна за незалежнасць (1821—1832)
Каралеўства (1832—1924)
Другая Рэспубліка (1924—1935)
Рэжым 4 жніўня (1936—1941)
Другая сусветная вайна (1941—1944)
Грамадзянская вайна (1944—1949)
Пасляваенны час (1950—1967)
Рэжым палкоўнікаў (1967—1974)
Трэцяя Рэспубліка (з 1974)
Тэматычныя артыкулы
Ваенная гісторыя
Грэчаскія імёны
Грэчаская мова
Грэчаская літаратура

Грэцыя Старажытная, Элада (грэч. Ελλάδα) — агульная назва тэрыторыі старажытнагрэчаскіх дзяржаў, якія займалі поўдзень Балканскага паўвострава, астравы Эгейскага мора, узбярэжжа Фракіі, заходняю берагавую паласу Малой Азіі і распаўсюджвалі свой уплыў у перыяд грэчаскай каланізацыі (8—6 ст. да н.э.) на тэрыторыі паўднёвай Італіі, усходняй Сіцыліі, паўднёвай Францыі, на паўночным узбярэжжы Афрыкі, а таксама на пралівы і ўзбярэжжа Чорнага і Азоўскага мораў.

Гістарычны нарыс

[правіць | правіць зыходнік]

Каменны век у Грэцыі. Станаўленне і фарміраванне радавога ладу (каля 100 тыс. — каля 2900 да н.э.)

[правіць | правіць зыходнік]

Аб засяленні тэрыторыі Грэцыі чалавекам сведчать археалагічныя раскопкі, якія знайшлі палеалітычныя стаянкі перыяду сярэдняга палеаліту (каля 100-га — 40-га тыс. да н.э.) на тэрыторыі ад Македоніі да Эліды. Да гэтага часу адносіцца чэрап неандэртальскага чалавека, знойдзены на паўвостраве Халкідзіка. У перыяд неаліту (каля сярэдзіны 7-га тыс. — каля 2800 г. да н.э.) насельніцтва Грэцыі асвоіла земляробства, займалася жывёлагадоўляй, вяло аседлы лад жыцця. У гэты перыяд радавы лад, які пачаў складацца яшчэ ў эпоху сярэдняга палеаліту, дасягнуў поўнага развіцця. Неаліт прадстаўлены ў паўночнай Грэцыі культурамі Сэскла, Дыміні и Ларысы [дзеля яе характэрны ўмацованыя пасяленні на ўзгорках, з'яўленне мегарона (прамавугольнае памяшканне з вузкай фасаднай стараной і драўлянымі калонамі, у цэнтры — ачаг), чорная і шэрая кераміка разам з паліхромнай керамікай з малюнкамі ў два колеры (звычайна чорны і чырвоны)]. У 54-м тысячагоддзях да н.э. з'яўляліся лакальныя варыянты неалітычнай культуры мацерыковай Грэцыі, астравоў Эгейскага мора і асабліва Крыта. На матэрыку і астравах адзначаны перамяшчэнні плямён. У гэты перыяд насельніцтва Грэцыі мела пастаянныя сувязі з паўночнай часткай Балканскага паўвострава, узбярэжжам Малай Азіі і Сірыяй.

Бронзавы век (каля 28 — каля 12 стагоддзя да н.э. Узнікненне раннекласавых грамадстваў

[правіць | правіць зыходнік]

Культуру Грэцыі эпохі бронзы (умоўна названую крыта-мікенскай культурай, або Эгейскай культурай) храналагічна прынята дзяліць на ранні, сярэдні і позні перыяды. Адрозненні культурнай традыцыі асобных частак Грэцыі дазволілі вылучыць геаграфічныя варыянты: культура Крыта атрымала назву мінойскай культуры, мацерыковай Грэцыі — эладскай культуры, астравоў Эгейскага мора — кікладскай культуры.

Перыяд ранняй бронзы (каля 28 — каля 21 стагоддзя да н.э.). Гэты перыяд адзначаны асобым уздымам астраўной Грэцыі. Да сярэдзіны 3-га тысячагоддзя да н.э. на шматлікіх астравах (на Сірасе, Парасе, Меласе, Кітнасе, Аморгасе і іншых) была развіта шырокая здабыча серабра, свінца і медзі і выраб металічнага посуду, зброі, прылад, упрыгожанняў і рытуальных рэчаў. Адначасова назіраецца значны прагрэс у ганчарным і будаўнічым рамёствах. Мараходства ў другой палове 3-га тысячагоддзя звязала ўсё ўзбярэжжа Эгейскага мора. З'яўляюцца першыя гарады: Паліёхні  (руск.) на востраве Лемнас, Агіас-Козмас у Атыцэ. Умацаванае паселішча з дварцом (т. з. «Дом чарапіц  (руск.)») на вяршыні пагорка ў Лерне  (руск.) (Аргаліда) адлюстроўвае рост улады племянных царкоў на ўзбярэжжы паўднёвай Грэцыі. На астатняй тэрыторыі мацерыковай Грэцыі радавы лад захоўваў поўную моц. Паміж 2200—2000 гадамі племянныя войны і перамяшчэнні знішчылі шэраг квітнеўшых цэнтраў на астравах і мацерыку. Этнічны склад насельніцтва ў 3-м тысячагоддзі складаў: сярод плямён спачатку пераважалі пеласгі, пазней іх адціснулі і часткова асімілявалі пратагрэчаскія плямёны, сярод якіх умацоўваліся ахейцы і іанійцы.

Перыяд сярэдняй бронзы (каля 2017 стагоддзяў да н.э.). Гэты перыяд адзначаны значным прагрэсам Крыта ў гаспадарчым і сацыяльным жыцці. Тут узніклі невялікія раннерабаўладальніцкія дзяржавы (Кнос, Фест, Агія-Трыяда  (руск.), Малія). Хутка эвалюцыяніравала крыцкае пісьмо  (руск.): ад піктаграфічнага да іерагліфічнага  (руск.) (у 23—17 стагоддзях). Каля 18 стагоддзя да н.э. была выпрацавана новая сістэма — так званае складовае пісьмо А. Зрабіўшы вялікі флот, крыцяне падпарадкавалі сабе рад астравоў Эгейскага мора. Шырокія гандлёвыя сувязі з Егіптам і дзяржавамі Пярэдняй Азіі забяспечылі Крыту першынство ў Эгейскім басейне.

Унутраную гісторыю мацерыковай Грэцыі ў 20—17 стагоддзях да н.э. характарызуе параўнальна павольнае развіццё, што садзейнічала ўстойлівасці абшчынных адносін. Толькі з 17 стагоддзя фарміраванне раннерабаўладарніцкіх дзяржаў Мікен, Тырынфа, Піласа і іншых. Адкрыццё ў Мікенах пахавання царскіх сямей у вялікіх калодзежападобных (т. з. шахтавых) могілках утрымлівалі велізарную колькасць каштоўных рэчаў (упрыгожванні, зброя, залатыя маскі і г. д.), сведчыць аб узмацненні значэння ўлады ахейскіх дынастый ужо ў сярэдзіне 17 — канцы 16 стагоддзяў да н.э.

У перыяд позняй бронзы (каля 16 — каля 12 стагоддзяў да н.э.) працягваўся ўздым крыцкіх дзяржаў. У так званы новапалацавы перыяд (каля 17001450 гадоў да н.э.) перабудаваны і пашыраны палацы Кноса і Феста, нанава адбудаваны палац у Ката-Закра. Раслі гарады, пашыраліся знешнія сувязі. Марское ўладарства (таласакратыя) крыцян гэтага часу захавалася ў памяці грэкаў праз многа стагоддзяў. Каля 1470 года да н.э. тэктанічная катастрофа на востраве Фера спрычынілася да згубнага землятрусу на Крыце. Разбурэнне гарадоў і вёсак, гібель насельніцтва і флоту — усе гэтыя падзеі вызначылі запусценне вострава. У Кносе палац быў адбудованы; прыблізна да 1380 года да н.э. тут захоўвалася невялікая дзяржава.

Мацерыковая Грэцыя дасягнула найвышэйшага ўздыму ў 16—13 стагоддзях да н.э. Прагрэс у земляробстве і рамёствах пацягнуў рост насельніцтва. Міжусобіцы суседзяў, абарончыя і ваенныя саюзы дынастый характэрны для гісторыі таго часу. Гэта атрымала адлюстраванне ў багатай легендарнай традыцыі і ў эпічнай спадчыне ахейцаў. Мікенская культура ахейцаў аказала ўплыў на суседнія дзяржавы, у тым ліку і на Егіпет. Флоты цароў Іолкаса  (руск.), Мікен, Піласа, Фіваў і іншых дзяржаў дазволілі ахейцам весці шырокі заморскі гандаль рамесніцкімі вырабамі, якія часам вырабляліся спецыяльна на вываз. Дзеля 15—14 стагоддзяў да н.э. характэрна шырокае распаўсюджанне ахейскіх вырабаў на ўсход (у Трааду і іншыя раёны Малой Азіі, на Кіпр, у Фінікію, Сірыю, Егіпет) і на захад (у Сіцылію і Паўднёвую Італію). Ускладненне дзяржаўнага жыцця ахейцаў прывяло да развіцця пісьменства: прыстасаваўшы да свайго дыялекту крыцкае пісьмо, ахейцы зрабілі больш дасканалае, так званае складовае пісьмо Б. Дакументы гаспадарчай справаздачнасці (гліняныя таблічкі) гэтага пісьма знойдзены ў многіх палацах мацерыковай і астраўной Грэцыі. Прачытаныя М. Вентрысам і Дж. Чэдвікам, гэтыя таблічкі даюць магчымасць характарызаваць ахейскія дзяржавы як раннерабаўладальніцкія. Найбуйнейшымі землеўладальнікамі былі ахейскія цары — ванакты і военачальнікі — лаўагеты, прымяняліся арэнда і субарэнда зямлі. Рабы знаходзіліся ў розных ступенях залежнасці ад сваіх уладароў. Паселішчы былі абкладзены натуральнымі падаткамі.

У 13 стагоддзі ахейскія дынастыі не раз распачыналі заморскія паходы. Прыблізна да 1200 года да н.э. вучоныя адносяць і паход ахейцаў на Трою. Прычыны ўзнікнення Траянскай вайны незразумелы; ахейцы разбурылі багаты горад. Паход грэкаў апеты ў паэмах «Іліяда» і «Адысея». З канца 13 стагоддзя пачынаецца хуткі заняпад эладскай культуры (апусценне Піласкага палаца  (ням.)) (каля 1200 года да н.э.), Мікен і Тырынфа (каля 1120 года да н.э.) і шэрага паселішч Аргаліды. Мабыць, гэта была звязана з вялікім напружаннем, выкліканым Траянскай вайной і міжусобнай барацьбой, а таксама скарачэннем марскога гандлю з краінамі Усхода ў сувязі з перамяшчэннямі плямёнаў — так званых «народаў мора».

Перыяд дарыйскага перасялення — пачатак жалезнага века. Далейшае фарміраванне класавых грамадств (каля 11—9 ст. да н.э.)

[правіць | правіць зыходнік]

Каля 1200 года да н.э. племянныя ўварванні ахапілі ўсю матэрыковую Грэцыю і вастравы, уключаючы Крыт. З паўночных раёнаў уварваліся новыя грэчаскія плямёны дарыйцаў, якія занялі частку зямель у Сярэдняй і Паўднёвай Грэцыі. Толькі Афіны змаглі захаваць сваю незалежнасць, і туды бегла частка насельніцтва з пераможаных ахейскіх дзяржаў Пелапанеса. Уварванне дарыйскіх плямён, якія жылі яшчэ ва ўмовах радавога ладу, паўлекла за сабою хуткі распад ахейскіх дзяржаў і ажыўленне радавых адносін у грэчаскім грамадстве. Асновай далейшага развіцця прадукцыйных сіл стала паступовае распаўсюджанне жалезных прылад працы і ўзбраення. Дарыйцы атрымалі ў спадчыну ад ахейцаў і крыцян плуг, колавыя павозкі, парусныя суда, прэсы, ганчарны круг і іншыя прылады працы, зачаткі архітэктуры (асабліва храмавай і крэпасной). Пасля дарыйскага заваявання ў Грэцыі склаліся дробныя самастойныя абшчыны; ва ўлады стаялі басілеі, паўсюль узмацоўвалася радавая знаць. У многіх раёнах уласнасць рода на зямлю стала асновай земляробства. Пакоранае мясцовае насельніцтва становіцца ўласнасцю радоў заваёўнікаў, якія распадаліся на больш сямейныя абшчыны. Працэс заняволяння мясцовага насельніцтва працякаў неадначасова. У Спарце членам абшчыны заваёўнікаў — спартыятам — супрацьстаялі перыекі — былое карэннае насельніцтва тэрыторыі Спарты, пакораннае і адціснутае да граніц Лаконікі; прыекі захоўвалі абмежаванае самакіраванне, займаліся рамяством і гандлям. Іншай катэгорыей залежнага насельніцтва ў спарце былі іліоты — пакоранае спартыатамі земляробскае насельніцтва Мессэніі і іншых абласцей; яны лічылісь уласнасцю дзяржавы і былі прымацоўваны да зямельных участкаў спартыятаў. Падобныя ілотам катэгорыі залежнага насельніцтва існавалі ў Фесаліі (пенасты), на Крыце (клароты) і ў іншых вобласцях Грэцыі. У Афінах закабаленне земляробаў адбывалась шляхам даўгавой залежнасці і канцэнтрацыі ў руках радавой знаці.

Да 9 стагоддзя гэцкія плямёны засялілі: эалійцы — Паўночную Грэцыю, дарыйцы — Сярэднюю Грэцыю і ўсходнюю частку Пелапанеса, іанійцы — Атыку, ахейскія плямёны, якія захвалі самастойнасць, былі адціснуты ў Аркадыю і Ахайю. Важнейшая падзея гэтага часу — пачатак каланізацыі грэкамі астравоў і ўзбярэжжа Малой Азіі: паўночныя раёны былі заселены эалійцамі, цэнтральныя (Іанія) — іанійцамі, паўднёвыя — дарыйцамі.

Узнікненне і развіццё поліснага ладу (8—6 ст. да н.э.)

[правіць | правіць зыходнік]

Далейшае развіццё жалезных прылад працы прывяло да выдзялення рамеснікаў. Аддзяленне рамяства ад земляробства азначала пераход да шырокага абмену, вытворчасці на рынак, да развіцця гарадоў. Для гарадоў Грэцыі стала жыццёва важна ўстанаўленне рэгулярных гандлёвых сувязей і забеспячэнне насельніцтва гарадоў сыравінай і прадуктамі харчавання. У гарадах скапліваліся беззямельныя сяляне. Узрасла ў той жа час патрэба ў рабах.

Эканамічнай неабходнасцю стала стварэнне калоній. Яно было выклікана раней за ўсё класавай барацьбой унутры грэчаскіх гарадоў-дзяржаў і праводзіўся з мэтай змякчэння рэзкіх сацыяльных супярэчнасцей. У сярэдзіне 8 стагоддзя да н.э. была створана першая калонія гарадоў на востраве Эўбеі, Кумы — у Італіі. Росквіт каланізацыі пападае на 76 стагоддзі да н.э. Грэчаскія калоніі распаўсюдзіліся па паўночным узбярэжжы Эгейскага мора, усходнім узбярэжжы Сіцыліі, узбярэжжу Тарэнскага заліва ў Італіі і прасунуліся на ўзбярэжжа Чорнага мора (Понта Эўксінскага). Толькі Мілетам была заснавана 75 калоній на Чорным моры. У выніку грэчаскі гандаль ужо ў 6 стагоддзі набыў міжнародны характар, рамесныя вырабы грэкаў знаходзілі шырокі збыт і на заходнім і на ўсходніх рынках. У Грэцыю паступалі рабы; яна вывозіла хлеб і іншыя прадукты харчавання, сыравіну, прадметы раскошы. Паўсюднае распаўсюджванне атрымалі манеты, запазычаныя грэкамі ў лідыйцаў у 7 стагоддзі да н.э. Некаторыя гарады ператварыліся ў агульнагрэчаскія рэлігійныя цэнтры (Дэльфы, Алімпія).

Рост колькасці рабоў у гарадах умацоўваў пазіцыі рабаўладальнікаў, звязаных з гандлем, рамяством і грашовай гаспадаркай. Аднак асноўны сродак вытворчасці — зямля і палітычная ўлада па-ранейшаму заставаліся ў руках радавой знаці, эканамічная магутнасць якой грунтавалася на семейна-радавой уласнасці на зямлю і заняволенні і закабаленні дробных землеўладальнікаў. Барацьба дэмаса супраць радавой арыстакратыі і пазыковага рабства з'яўляюцца асаблівасцямі перыяду 8—6 стагоддзяў да н.э. У выніку ўпорнай барацьбы дэмас дабіўся ў некаторых гарадах Грэцыі адмены пазыковай кабалы (напрыклад, у Афінах у выніку рэформ Салона 594/593 гадоў да н.э.). Аднак падавіць супраціўленне радавой знаці правядзенню рэформ было магчыма толькі з дапамогай гвалту. Такой сілай стала тыранія — аднаасобная ўлада, якая была ўсталявана шляхам узброенай барацьбы і абапіралася на рух сялянскай беднаты і падтрымку гандляроў і рамеснікаў. Раннягрэчаская тыранія (7—6 стагоддзі да н.э.) характэрна і для шэрагу гарадоў мацерыковай Грэцыі [у гарадах Сікіоне, Карынфе (тыранія Кіпсела, Перыяндра), Мегары, пазней — у Афінах (тыранія Пісістрата, рэформы Клісфена)], і для гарадоў Іаніі [Мілета, Эфеса, Самаса (тыранія Палікрата)]. У выніку рэформ тыранаў былі ліквідаваны эканамічныя і палітычныя прывілеі радавой арыстакратыі.

У перыяд 8—6 стагоддзяў да н.э. сфарміравалася асобная форма сацыяльна-эканамічнай і палітычнай арганізацыі старажытнагрэчаскага грамадства — поліс (горад-дзяржава) як калектыў свабодных грамадзян, супрацьпастаўленым рабам і іншым катэгорыям залежнага насельніцтва (кларотам, пенестам, ілотам і іншым), а таксама чужаземцам — метэкам. Належнасць да полісу забяспечвала калектыву паўнапраўных грамадзян права ўласнасці на зямлю і рабоў. У залежнасці ад ступені перамогі земляробаў і рамеснікаў радавой знаццю канстытуцыя поліса была альбо алігархічнай (напрыклад, у Спарце, на Крыце), альбо дэмакратычнай (напрыклад, у Афінах). Пад канец 6 стагоддзя да н.э. рабства шырока распаўсюдзілася ў некаторых эканамічна высокаразвітых полісах (Карынф, Афіны), дзе рабы і рабаўладальнікі сталі антаганічнымі класамі. У той жа час у шэрагу іншых полісаў (Спарта, полісы Крыта, Аргаса і іншых) разам з рабствам на працягу доўгага часу захоўваліся перажыткі радавога ладу. У сярэдняй і паўднёвай Грэцыі існавалі яшчэ племянныя земляробскія абшчыны, у якіх захоўвалася натуральная земляробчая гаспадарка і племянны лад (Факіда, Этолія, Аркадыя і іншыя).

Між полісамі разгарнулася барацьба, выкліканая рознымі эканамічнымі і палітычнымі прычынамі. У канцы 6 стагоддзя да н.э. першае буйное аб'яднанне гарадоў — Пелапанескі саюз пад кіраўніцтвам Спарты, створаны дзеля аб'яднання ваенных сіл Пелапанеса (акрамя Аргаса) і для арганізацыі дапамогі Спарце падчас паўстанняў ілотаў.

Класічны перыяд

[правіць | правіць зыходнік]
Старажытная Грэцыя ў VI ст. да н.э.

Класічны перыяд (мяжа VI і V ст. — канец IV ст. да н.э.) быў часам эканамічнага, палітычнага і культурнага росквіту Грэцыі. Яго галоўныя знешнепалітычныя падзеі — грэка-персідскія войны, Пелапанеская вайна, Карынфская вайна. Унутрыпалітычнае развіццё было звязана з рэформамі Салона і Клісфена ў Афінах, законамі Лікурга ў Спарце і характарызавалася суперніцтвам у полісах дэмакратычных і алігархічных (гл. Алігархія) сіл (найбольшага росквіту дэмакратыя дасягнула ў Афінах пры Перыкле), утварэннем дзяржаў федэратыўнага тыпу (найбольш вядомыя Фесалія і Беотыя), паступовым узвышэннем Старажытнай Македоніі.

На пачатку апошняга перыяду элінізму (канец IV — апошнія дзесяцігоддзі I ст. да н.э.) крызіс класічных полісаў стаў прычынай усходняга паходу (334—323 да н.э.) Аляксандра Македонскага. У ходзе грэка-македонскіх заваяванняў узнікла вялікая імперыя, якая ахапіла Балканскі паўвостраў, астравы Эгейскага мора, Малую Азію, Егіпет, усю Пярэднюю Азію, паўднёвыя раёны Сярэдняй Азіі і частку Цэнтральнай Азіі да ніжняга цячэння Інда. Пасля смерці Аляксандра Македонскага (323 да н.э.) створаная ім імперыя ў выніку адсутнасці цесных унутраных сувязей і паўвекавых міжусобіц яго палкаводцаў (дыядохаў) распалася на шэраг эліністычных дзяржаў (Македонія, Грэка-Бактрыйскае царства, манархіі Селеўкідаў, Пталамеяў і інш.). Суперніцтва ўнутры Грэцыі паміж Македоніяй, Ахейскім саюзам і Эталійскім саюзам прывяло да аслаблення магутнасці краіны і ўмяшанне ў яе справы Старажытнага Рыма (197 да н.э.). Пасля роспуску рымлянамі Эталійскага (148 да н.э.) і Ахейскага (146 да н.э.) саюзаў Грэцыя фактычна страціла незалежнасць (канчаткова ў 27 да н.э. ў сувязі з ператварэннем у рымскую правінцыю Ахая)

Гаспадарчыя заняткі

[правіць | правіць зыходнік]

Асноўным заняткам старажытных грэкаў было земляробства. Ва ўрадлівых далінах грэкі вырошчвалі ячмень і пшаніцу, вінаград, аліўкі, садавіну і агародніну. З пладоў аліўкавага дрэва выціскалі алей, а з вінаграду рабілі віно. Гэтыя прадукты вывозіліся за межы Грэцыі. На схілах гор пасвілі коз і авечак. Зямлю аралі з дапамогай быкоў. Амаль у кожнай гаспадарцы трымалі свіней і свойскіх птушак.

Урадлівых зямель было недастаткова. Таму хлеба ў Старажытнай Грэцыі не хапала. Збожжа зычайна ўвозілі, абменьваючы яго на віно і аліўкавы алей.

У гарах здабываліся карысныя выкапні: жалеза, медзь, свінец, серабро, мармур. Аднак свайго металу ў Грэцыі было мала. Яго прыходзілася ўвозіць з іншых краін. З мармуру грэкі будавалі цудоўныя храмы і стваралі скульптуры. Каштоўная драўніна горных лясоў выкарыстоўвалася для будаўніцтва караблёў і ў розных рамёствах. У Грэцыі мелася таксама гліна высокай якасці. З яе рабілі дамашні посуд і пасудзіны для перавозкі вадкіх і сыпучых прадуктаў.

Літаратура Старажытнай Грэцыі — найстаражытнейшая з літаратур Еўропы.

Яе вытокі ў фальклоры (абрадавыя песні, культавыя гімны, прыказкі, прымаўкі) і ў багатай, разнастайнай па сваіх вобразах і сюжэтах грэчаскай міфалогіі, якая была асноўным матэрыялам старажытнагрэчаскай літаратуры на працягу ўсяго яе развіцця.

Яна зрабіла вялікі ўплыў на развіццё больш позніх літаратур і сусветнага мастацтва. Распрацавала ўстойлівую сістэму літаратурных родаў, жанраў і формаў, што былі запазычаны ўсімі еўрапейскімі літаратурамі з захаваннем грэчаскіх назваў (эпас, лірыка, трагедыя, камедыя, ідылія і інш.).

Жанчына грае на аўласе. чырвонафігурныя кілікс, 5 ст. да н.э., Вазапісец Брыга

Першыя сведчанні пра песенна-танцавальнае і інструментальнае мастацтва Старажытнай Грэцыі адносяцца да III тыс. да н.э. (крыта-мікенская культура). У гамераўскі перыяд былі пашыраны песні пастухоў, жняцоў, ткачоў, пахавальныя, пераможныя і інш., мастацтва спевакоў-казачнікаў — аэдаў, рапсодаў. У VIII—V ст. да н.э. старагрэчаская музыка дасягнула высокага развіцця і заняла важнае месца ў грамадскім жыцці. Спаборніцтвы спевакоў, хароў, інструменталістаў уваходзілі ў праграмы гімнастычных і мастацкіх («мусічных») гульняў. У VII—VI ст. да н.э. найбольш развілася харавая і сольная лірычная песня, а таксама інструментальная музыка для кіфары і аўласа. Значная роля належала музыцы ў класічнай трагедыі (спевы хору, меладызаваныя дыялогі, маналогі герояў).

Антычная музыка пераважна вакальная, аднагалосая (часцей мужчынскія харавыя ўнісонныя спевы ў дыяпазоне 2 актаў), цесна звязаная з метрыкай верша, натавалася літарамі грэчаскага і фінікійскага алфавітаў. У аснове гукарада — тэтрахорды, з якіх складаліся актаўныя лады

Старажытныя грэкі стварылі вучэнне пра этас (маральна-выхаваўчую і грамадска-арганізуючую функцыю музыкі), рытм, лады, увялі многія тэрміны, што выкарыстоўваюцца і ў наш час («музыка», «мелодыя», «мелас», «рытм»).

Архітэктура і выяўленчае мастацтва

[правіць | правіць зыходнік]
Парфенон у Афінах

Архітэктура і выяўленчае мастацтва Старажытнай Грэцыі вышэйшае дасягненне чалавечага генія, класічная аснова еўрапейскага і сусветнага мастацтва. Мастацкія помнікі захаваліся на тэрыторыі ўсёй айкумены, дзе ў антычнасці быў пашыраны грэчаскі палітычны і культурны ўплыў: на Балканскім і Апенінскім п-вах, у Малой Азіі, на ўзбярэжжы Міжземнага і Чорнага мораў.

Палац у Кносе. Фрагмент забудовы. XVI ст. да н.э.

Гісторыя мастацтва ўласна Старажытнай Грэцыі пачынаецца з эгейскага мастацтва. Каля XXIII ст. да н.э. яго цэнтрам быў востраў Крыт (росквіт у 1-й пал. II тыс. да н.э.), уплыў якога пашырыўся на мацерыковую Грэцыю і астравы Кіклады (велічныя палацы ў Кносе, Маліі, Фесце  (ісп.), Ката-Закра  (руск.)). У фрэсках і вазапісе развіваўся арнаментальна-дэкаратыўны стыль. У гамераўскі перыяд  (руск.) (XI—VIII ст. да н.э.) дамы і храмы будавалі з дрэва, гліны і сырцовай цэглы. Асноўны тып жылога дома — мегарон. Да VII ст. да н.э. быў пашыраны геаметрычны стыль.

Амфара з музыкальнай сцэнкай. Чырвонафігурны стыль

У перыяд архаікі (VII—VI ст. да н.э.) фарміраваліся полісы з характэрнай урбаністычнай структурай: у цэнтры — акропаль (свяцілішча) і агора (грамадска-гандлёвы цэнтр), вакол якіх ствараліся жылыя кварталы. Храмы будавалі з дрэва, з пач. VI ст. да н.э. з вапняку, з сярэдзіны VI ст. да н.э. з мармуру. Дамінуючы тып храма — перыптар (прамавугольная ў плане пабудова з каланадай па перыметры), сярод грамадскіх пабудоў — булеўтэрыі (для сходаў грамадзян), тэатры  (руск.), стадыёны і інш.

Склалася класічная сістэма архітэктурнага ордара. Ствараліся выразны, гарманічны архітэктурны вобраз, суразмерныя чалавеку архітэктурныя маштабы. Пабудовы дарычнага ордара: храмы Геры  (англ.) ў Алімпіі (канец VII — пач. VI да н.э.), Апалона  (італ.) ў Карынфе (каля 550 да н.э.), Артэміды  (англ.) на в-ве Керкіра (пач. VI ст. да н.э.), Дэметры ў Пасейдоніі (2-я пал. VI ст. да н.э.) і інш. Сярод пабудоў іанічнага ордара: храмы Артэміды ў Эфесе (адно з «Сямі цудаў свету») і Геры  (укр.) на востраве Самас (абодва VI ст. да н.э.), храмы ў Дэльфах. Храмы архаікі ўпрыгожвалі рэльефамі фрызаў і метоп, статуямі на франтонах, арнаментальнымі і фігурнымі акратарыямі, антэфіксамі.

Галава кураса

Статуарная скульптура развівалася ад бронзавых статуэтак да фігур юнакоў (курасаў) і дзяўчат (кор). Трактоўцы чалавечага твару ўласціва т. зв. «архаічная ўсмешка», фігура рытмічна мадэліравалася складкамі вопраткі.

Фарміраваліся асноўныя тыпы ваз: амфара, гідрыя, кілік, кратар і інш. У VII ст. да н.э. вазапіс развіваўся ў «дывановым» стылі, дзе размалёўку вызначаў раслінны матыў. У вазапісе Карынфа (канец VII—VI ст. да н.э.), а пазней усёй Грэцыі ўсталёўваецца чорнафігурны стыль (майстры Клітый, Эксекій, Амасіс), з імем Аўдакіда звязаны пераход да чырвонафігурнага вазапісу (каля 530 да н.э.). Дасканаласцю вылучалася мастацтва гліптыкі.

У эпоху класікі (V — 3-я чвэрць IV ст. да н.э.) дасягнулі росквіту гарады. Склалася сістэма рэгулярнай планіроўкі (Мілет, Пірэй); прамавугольная сетка вуліц, комплексная забудова жылых кварталаў, распрацаваная Гіпадамам з Мілета. У пабудовах храма вар’іравалася ордарная сістэма: храм Зеўса ў Алімпіі  (руск.) (468—456 да н.э., адно з «Сямі цудаў свету») і інш. У выяўленчым мастацтве дамінаваў «строгі стыль» з характэрнай ураўнаважанасцю велічных кампазіцый, натуральнай прыгажосцю формаў, у якіх пераадольвалася ўмоўнасць архаічнага стылю; праявіўся ён і ў скульптуры 1-й пал. V ст. да н.э. (Міран).

Тэатр у Эпідаўры

У сярэдзіне V ст. да н.э. пачынаецца перыяд высокай класікі. Афіны сталі палітычным і культурным цэнтрам Элады. Вяршыня класічнага мастацтва — архітэктурна-пластычны ансамбль на Афінскім акропалі. Найбольш поўна і паслядоўна мастацкія прынцыпы класікі ўвасоблены ў творчасці Фідыя, яго сучаснікаў Алкамена, Крэсілая, Паліклета. 3 пач. IV ст. да н.э. будавалі пераважна грамадскія будынкі: гімнасіі, палестры, тэатры (тэатр у Эпідаўры, арх. Паліклет Малодшы, 350—330), маўзалей у Галікарнасе (адно з «Сямі цудаў свету»), помнік Лісікрата ў Афінах (каля 335 да н.э.). У скульптуры развіваўся партрэт (работы Дэметрый з Алапекі  (англ.), канец V — 2-я пал. IV ст. да н.э.). У ёй павялічыліся драматызм і дынаміка (творы Скопаса), стаў пераважаць лірычны настрой; у статуях Праксіцеля — тонкія пластычныя эфекты. Творы Лісіпа вызначала драматычная напружанасць, Леахара — акадэмічная халоднасць. У другой пал. IV ст. да н.э. папулярнасцю карыстаўся жывапісец Апелес, які валодаў майстэрствам святлаценю.

Ніка Самафракійская

У перыяд элінізму (канец IV—I ст. да н.э.) у сувязі з заваёвамі Аляксандра Македонскага значна пашырылася сфера культурных уплываў Старажытнай Грэцыі, узніклі новыя яе цэнтры. Будаваліся гарады з рэгулярнай планіроўкай (Александрыя Егіпецкая, Антыёхія на Аронце, Селеўкія на Тыгры  (руск.)), велічныя пабудовы (Фароскі маяк у Александрыі), архітэктурныя ансамблі (акропаль у Пергаме). Скульптура дасягнула вышэйшай ступені трагізму, кампазіцыйных і пластычных кантрастаў (фрыз Пергамскага алтара, каля 180 да н.э., група «Лаакоан» Агесандра, Палідора і Атэнадора, каля 50 да н.э.), жыццесцвярджальнай сілы (Ніка Самафракійская, канец IV ст. да н.э.). Найбольшую важнасць набыў партрэт, у якім аўтары шукалі непаўторныя або экзатычныя рысы, тыпы і характары (партрэты варвараў, старых, беднякоў, рабоў). Ствараліся партрэты тыранаў, у якіх парушаны ідэал чалавека-грамадзяніна (статуі дыядохаў), манументальныя скульптуры (статуя Геліяса, т.зв. Калос Радоскі, не захавалася, адно з «Сямі цудаў свету»).