Старамесцкая плошча

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Старамесцкая плошча
Прага
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна Чэхія
Горад Прага
Акруга Прага 1
Гістарычны раён Старэ-Места
Найбліжэйшыя
станцыі метро
Мустак, Стараместска, Намнесці Рэпублікі
Назва ў гонар Стара-Места
Паштовы індэкс 110 00
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Старамесцкая плошча (чэшск.: Staroměstské náměstí - Старагародская плошча) — старадаўняя плошча Прагі, размешчаная ў гістарычным цэнтры горада (Старэ-Места). Яе плошча складае каля 15 тыс. кв. м. Плошча акружана гарадскімі дамамі з фасадамі розных архітэктурных стыляў: гатычнага, рэнесансу, барока, ракако.

Гэта месца вядома яшчэ з XII стагоддзя, у той час плошча была вялікім рынкам, які стаяў на скрыжаванні еўрапейскіх гандлёвых шляхоў. У XIII стагоддзі плошча стала называцца Старым рынкам, а з XIV стагоддзя — Старамесцкі рынак. У XVIII стагоддзі плошча змяніла некалькі назваў — Старамесцкі пляц, Вялікая Старамесцкая плошча, Вялікая плошча. У 1895 годзе плошча атрымала сённяшнюю афіцыйную назву.

Старамесцкая плошча ў 1870 годзе

Па плошчы праходзілі каралеўскія каранацыйныя працэсіі, якія пасля рухаліся ў Пражскі Град. Акрамя ўрачыстых падзей, на плошчы здараліся і трагедыі. У 1422 тут адбыліся сутыкненні, выкліканыя пакараннем смерцю правадыра пражскіх маламаёмасных Яна Жэліўскага, у 1437 годзе тут быў пакараны смерцю апошні гусіцкі гетман Ян Рогач са сваімі набліжанымі. 21 чэрвеня 1621 года на Старамесцкай плошчы прынялі смерць 27 удзельнікаў Ставаўскага супраціўлення супраць дынастыі Габсбургаў. У іх гонар на тратуары каля галоўнай ратушы, змясцілі 27 крыжоў, з сімваламі мяча і калючай кароны.

Шматлікія турысты на плошчы
Від на плошчу з Тынскага храма

У XIV стагоддзі на плошчы была пабудавана гарадская ратуша, а ў 1410 годзе на ратушы быў усталяваны астранамічны гадзіннік — Пражскія куранты. З 1365 года побач з плошчай стаў будавацца Тынскі храм. У 1591 годзе ў паўночнай частцы плошчы быў пабудаваны фантан Кроцынава Кашна, а ў 1650 годзе, у гонар вызвалення Прагі ад шведаў, тут быў пастаўлены Марыянскі слуп, які прастаяў да 1918 года. На месцы слупа сёння знаходзіцца мемарыяльная таблічка, а на бруку пасярод плошчы знаходзіцца паўдзённая адзнака — месца, куды падала цень ад Марыянскага слупа апоўдні сонечнага дня. Ад гэтага пункта ў мінулым ішоў адлік Пражскага часу. У канцы XIX стагоддзя плошча пашыраецца за кошт знесеных пабудоў. У 1915 годзе быў усталяваны помнік нацыянальнаму герою Чэхіі Яну Гусу. У 60-х гадах XX стагоддзя плошча стала пешаходнай зонай.

Славутасці плошчы[правіць | правіць зыходнік]

Панарама пражскай Старамесцкай плошча
Панарама пражскай Старамесцкай плошча


Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]