Старасельскі сельсавет (Рагачоўскі раён)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Старасельскі сельсавет
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Уваходзіць у Рагачоўскі раён
Уключае 21 населены пункт
Адміністрацыйны цэнтр Старое Сяло
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2009) 1 839
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 3

Старасе́льскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Старое Сяло.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Рагачоўскага раёна Бабруйскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Рагачоўскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. 14 красавіка 1960 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаваных Кісцянёўскага і Станькаўскага сельсаветаў[1]. 19 верасня 1963 года з часткі Старасельскага сельсавета зноў утвораны Кісцянёўскі сельсавет (10 населеных пунктаў: Азярышча, Вішчын, Дняпроўскі, Заеззе, Залоззе, Кісцяні, Мадора, Ніжаў, Яленава і Янкаў Лог)[2]. 5 верасня 2000 года ў склад Кісцянёўскага сельсавета перададзены вёскі Азярышча і Шчыбрын[3].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1839 чалавек[4], з іх 94,2 % — беларусы, 3,6 % — рускія, 1,2 % — украінцы[5].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 14 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10.
  2. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 19 верасня 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 34 (1034).
  3. Решение Гомельского областного Совета депутатов от 5 сентября 2000 г. № 64 Об изменении границ Старосельского и Кистеневского сельсоветов Рогачевского района
  4. Насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці паводле перапісу 2009 года (руск.) 
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.) 

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]