Старасельскі сельсавет (Шклоўскі раён)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Старасельскі сельсавет
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Уваходзіць у Шклоўскі раён
Уключае 31 населены пункт
Адміністрацыйны цэнтр Троіца
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Дата скасавання 20 лістапада 2013
Насельніцтва (2009) 1 179
Часавы пояс UTC+03:00
Тэлефонны код +375 2239
Код аўтам. нумароў 6

Старасе́льскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Троіца.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Копыскага раёна Аршанскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Стараселле. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Копыскім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Талачынскага раёна БССР, з 5 снежня 1931 года — Шклоўскага раёна БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 22 лістапада 1963 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Уланаўскага сельсавета, цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Тройца[1]. 20 лістапада 2013 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Александрыйскага сельсавета[2].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 1179 чалавек[3], з іх 95,9 % — беларусы, 3,1 % — рускія, 0,8 % — украінцы[4].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзіў 31 населены пункт: аграгарадок Стараселле, вёскі Баркі 1, Баркі 2, Вялікае Уланава, Вялікая Лотва, Гаваракі, Гарадок, Гвалтоўнік, Дуброва, Дымава, Забор’е, Калінаўка, Каменка, Клін, Лідзіна, Лутна, Малая Лотва, Малое Уланава, Мацава, Новае Брашчына, Папоўка, Пясчанка, Сісенева, Смальянцы, Старое Брашчына, Троіца, Тросна, Трылесіна, Хацькова, Чырчына і Шчацінка.

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 22 лістапада 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 6 (1046).
  2. Решение Могилевского областного Совета депутатов от 20 ноября 2013 г. № 23-1 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области(недаступная спасылка)
  3. Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.