Старая Мыш

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Вёска
Старая Мыш
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 163
Аўтамабільны код
1
SOATO
1 204 894 031
Старая Мыш на карце Беларусі ±
Старая Мыш (Беларусь)
Старая Мыш
Старая Мыш (Брэсцкая вобласць)
Старая Мыш

Стара́я Мыш[1] (трансліт.: Staraja Myš, руск.: Старая Мышь) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Навамышскага сельсавета. Размешчана за 12 км на паўночны захад ад Баранавіч, на р. Мышанка.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Па пісьмовых крыніцах вядома з 16 стагоддзя пад назвай Мыш, велікакняжацкая (дзяржаўная) уласнасць. З 1568 года ўладанне Яна Караля Хадкевіча, які недалёка ад паселішча, на правым беразе р. Мышанка, пабудаваў Мышскі замак. Замкавыя ўмацаванні былі пазначаны на карце ВКЛ 16 ст. Разбураны ў 1654 годзе ў час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67 гг.

Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Расійскай імперыі, у Навагрудскім павеце Слонімскай, з 1797 года Літоўскай, з 1801 года Гродзенскай губерняў.

На пачатку 20 стагоддзя маёнтак Старая Мыш, у Навамышскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні, 11 двароў, 128 жыхароў. Побач з маёнткам знаходзілася сяленне Мыш: 2 двары, 11 жыхароў.

З 1921 года ў складзе Польшчы, фальварак Старая Мыш у Навамышскай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства.

З 1939 года ў складзе БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Навамышскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 8 красавіка 1957 года ў Баранавіцкім раёне.

У час Вялікай Айчыннай вайны з канца чэрвеня 1941 года да 8 ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах вайны загінула 5 землякоў.

Да 26 чэрвеня 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Цешаўлянскага сельсавета[2].

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

  • Магазін

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 4 дамы, 23 жыхары (1921)
  • 32 жыхары (1939)
  • 85 жыхароў (1959)
  • 187 жыхароў (1970)
  • 32 двары, 54 жыхары (1998)
  • 18 гаспадарак, 34 жыхары (2005)

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  2. Решение Брестский облсовет 286 26.06.2013 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Барановичского района Брестской области (руск.) . Архівавана з першакрыніцы 2 жніўня 2015. Праверана 2 жніўня 2015.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]