Старая ратуша (Хемніц)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Старая ратуша, Хемніц)
Jump to navigation Jump to search
Славутасць
Старая ратуша
Старая ратуша ў Хемніцы
Старая ратуша ў Хемніцы
50°49′57,40″ пн. ш. 12°55′08″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Дата заснавання 1498

Старая ратуша (ням.: Altes Rathaus) у Хемніцы — ратуша, пабудаваная ў 1496-1498 гг на месцы драўляных будынкаў, выкарыстоўваецца як рэзідэнцыя бургамістра.

Рашэнне пра будаўніцтва каменнай ратушы было прынята пасля пажараў 1379, 1389 і 1395 гг. Новы будынак быў пабудавана каля царквы Святога Якава. Побач з ратушай неўзабаве вырас гарадскі рынак. Будынак неаднаразова перабудоўваўся, найбольш значна — пасля пажару ў лістападзе 1617 года. Да 1620 годзе была завершана вежа ратушы.

Партал

Сучасны выгляд у стылі барока ратуша атрымала ў 1746 годзе па праекце архітэктара Іагана Готліба Ондарфа. У 1907-1911 гг да ратушы быў прыбудаваны будынак Новай ратушы. Такім чынам, абедзве ратушы складаюць адзіны архітэктурны ансамбль. У 1921 годзе ў будынку зноў адбыўся пажар, а падчас бамбардзіровак Другой сусветнай вайны абедзве ратушы былі практычна разбураны. Канчаткова Старая ратуша была адноўлена толькі ў 1980-я гг, хоць асноўная частка была рэканструявана ў 1950-х гг.

Сёння адна з веж выкарыстоўваецца як назіральная пляцоўка.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. 1,0 1,1 archINFORM — 1994. Праверана 31 ліпеня 2018.