Стара Выжыўка
Выгляд
Пасёлак гарадскога тыпу
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Стара Выжыўка[1] (укр.: Стара Вижівка) — пасёлак гарадскога тыпу ў Валынскай вобласці Украіны на рацэ Выжыўка (прыток Прыпяці), адміністрацыйны цэнтр Старавыжыўскага раёна.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Першае пісьмовае згадванне аб паселішчы Вышэга, яно ж Выжва, датуецца чэрвенем 1099 года. Жылі тут людзі і раней, пра што сведчаць археалагічныя знаходкі эпохі бронзы, і знойдзена паселішча часоў Кіеўскай Русі.
Мястэчкам у розны час валодалі князі Сангушкі, князь Курбскі, каралева Бона і інш.
17 студзеня 2016 года ў мястэчку мітрапаліт Луцкі і Валынскі Міхаіл здзейсніў чын асвячэння новага храма ПЦУ.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»