Старое Сяло (археалагічны помнік)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Старое Сяло — археалагічныя помнікі каля вёскі Старое Сяло (Віцебскі раён, Віцебская вобласць, Беларусь).

Гарадзішча[правіць | правіць зыходнік]

Знаходзіцца за 2,5 км на поўдзень ад вёскі, на мысе правага берага Заходняй Дзвіны. Пляцоўка памерам 30×70 м, вышыня над поймай 20 м, з боку поля ўмацавана валам вышынёй каля 1,2 м. У траншэі даўжынёй 11 м і шырынёй 3 м выяўлены культурны пласт 0,5-1 м, у ім знойдзены ляпная гладкасценная і штрыхаваная кераміка, 2 жалезныя нажы, абломак жалезнай дужкі, косці жывёл. Гарадзішча адносіцца да днепра-дзвінскай культуры і датуецца III—IV стст.

Курганныя могільнікі[правіць | правіць зыходнік]

Курганны могільнік-1[правіць | правіць зыходнік]

Знаходзіцца на тэрыторыі селішча. Мае 16 насыпаў, з іх 2 доўгія. Вышыня круглых у плане курганоў 1,5 м, дыяметр 8-10 м, даўжыня доўгіх курганоў 20-25 м, шырыня 8-10 м, вышыня 2,5 м. Курганы датуюцца IX—X стст., належалі крывічам.

Курганны могільнік-2[правіць | правіць зыходнік]

Знаходзіцца за 1 км ад вёскі. Захаваліся 3 насыпы (2 на полі, 1 у лесе) вышынёй 1-1,5 м, дыяметрам 8-10 м. Датуецца помнік 2-й палавінай 1-га тысячагоддзя н. э.

Курганны могільнік-3[правіць | правіць зыходнік]

Знаходзіцца за 1,8 км на ўсход ад вёскі, у лесе, за дарогай. Мае 12 насыпаў вышынёй 1,8-2 м, дыяметрам 10-14 м.

Селішча[правіць | правіць зыходнік]

Знаходзіцца з заходняга боку гарадзішча. Памер 200×50 м. Знойдзеная ў агаленнях кераміка дазваляе аднесці помнік да 3-й чвэрці 1-га тысячагоддзя н. э.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Археалагічныя помнікі раёна // Памяць: Віцебскі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: А. П. Красоўскі [і інш.]; уклад. У. І. Мезенцаў; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мінск: Мастацкая літаратура, 2004. — С. 28—33.
  • Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / Рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. — Мінск: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — С. 178—200.