Гомельскі раённы выканаўчы камітэт
Выгляд
(Пасля перасылкі з Старшыня Гомельскага раённага выканаўчага камітэта)
| Гомельскі раённы выканаўчы камітэт | |
|---|---|
Агульная інфармацыя |
|
| Краіна | |
| Юрысдыкцыя | Гомельскі раён |
| Кіраўніцтва дзейнасцю ажыццяўляе | Гомельскі абласны выканаўчы камітэт |
| Вышэйшае ведамства | Гомельскі раённы Савет дэпутатаў[d] |
| Штаб-кватэра | 246042, Гомельская вобласць, г. Гомель, вул. Ільіча, 51А[1] |
| Старшыня | Дзмітрый Іванавіч Козел |
| Сайт | gomelisp.gov.by |
Гомельскі раённы выканаўчы камітэт — выканаўчы і распарадчы орган мясцовага кіравання базавага тэрытарыяльнага ўзроўню на тэрыторыі Гомельскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Падсправаздачны і падкантрольны Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь і Гомельскаму аблвыканкаму, падсправаздачны таксама Гомельскаму раённаму Савету дэпутатаў па пытаннях, аднесеных да яго кампетэнцыі[2]. Агульнае кіраўніцтва дзейнасцю райвыканкама ажыццяўляе Старшыня выканкама. Будынак райвыканкама размешчаны ў Гомелі, на вуліцы Ільіча, 51А[1].
Структура
[правіць | правіць зыходнік]У структуру Гомельскага раённага выканаўчага камітэта ўваходзяць[1]:
- Аддзел ідэалагічнай працы і па справах моладзі;
- Аддзел культуры;
- Аддзел адукацыі;
- Аддзел спорту і турызму;
- Упраўленне па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне;
- Упраўленне земляўпарадкавання;
- Аддзел жыллёва-камунальнай гаспадаркі;
- Аддзел запісу актаў грамадзянскага стану (ЗАГС);
- Аддзел унутраных спраў Гомельскага райвыканкама (АУС);
- Упраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання;
- Аддзел архітэктуры і будаўніцтва;
- Фінансавы аддзел.
Старшыні
[правіць | правіць зыходнік]- з 28 сакавіка 2023 — Дзмітрый Іванавіч Козел[3].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в Гомельский районный исполнительный комитет (руск.). Гомельскі раённы выканаўчы камітэт. Праверана 16 студзеня 2026.
- ↑ Закон Республики Беларусь от 4 января 2010 г. № 108-З «О местном управлении и самоуправлении в Республике Беларусь»
- ↑ В Гомельском районе — новый председатель райисполкома (руск.). Гомельскі раённы выканаўчы камітэт (28 сакавіка 2023). Праверана 16 студзеня 2026.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- gomelisp.gov.by — афіцыйны сайт Гомельскага раённага выканаўчага камітэта