Перайсці да зместу

Кармянскі раённы выканаўчы камітэт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кармянскі раённы выканаўчы камітэт
Агульная інфармацыя
Краіна
Юрысдыкцыя Кармянскі раён
Кіраўніцтва дзейнасцю ажыццяўляе Гомельскі абласны выканаўчы камітэт
Вышэйшае ведамства Кармянскі раённы Савет дэпутатаў[d]
Штаб-кватэра 247173, Гомельская вобласць, г.п. Карма, вул. Ільюшчанкі, 34[1]
Старшыня Дзмітрый Аляксандравіч Шынкарэнка
Сайт korma.gov.by

Кармянскі раённы выканаўчы камітэтвыканаўчы і распарадчы орган мясцовага кіравання базавага тэрытарыяльнага ўзроўню на тэрыторыі Кармянскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Падсправаздачны і падкантрольны Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь і Гомельскаму аблвыканкаму, падсправаздачны таксама Кармянскаму раённаму Савету дэпутатаў па пытаннях, аднесеных да яго кампетэнцыі[2]. Агульнае кіраўніцтва дзейнасцю райвыканкама ажыццяўляе Старшыня выканкама. Будынак райвыканкама размешчаны ў цэнтры Кармы, на вуліцы Ільюшчанкі, 34[1].

У структуру Кармянскага раённага выканаўчага камітэта ўваходзяць[1]:

  • Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне;
  • Аддзел арганізацыйна-кадравай работы;
  • Фінансавы аддзел;
  • Аддзел жыллёва-камунальнай гаспадаркі, архітэктуры і будаўніцтва;
  • Аддзел эканомікі;
  • Аддзел адукацыі;
  • Аддзел ідэалагічнай работы і па справах моладзі;
  • Аддзел культуры;
  • Аддзел землеўпарадкавання;
  • Аддзел запісу актаў грамадзянскага стану (ЗАГС);
  • Сектар па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб;
  • Сектар спорту і турызму;
  • Камісія па справах непаўналетніх.
  1. а б в Структурные подразделения (руск.). Кормянский районный исполнительный комитет. Праверана 16 студзеня 2026.
  2. Закон Республики Беларусь от 4 января 2010 г. № 108-З «О местном управлении и самоуправлении в Республике Беларусь»
  3. Рассмотрение кадровых вопросов (руск.). Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (25 верасня 2023). Праверана 16 студзеня 2026.
  • korma.gov.by — афіцыйны сайт Кармянскага раённага выканаўчага камітэта