Лельчыцкі раённы выканаўчы камітэт
Выгляд
(Пасля перасылкі з Старшыня Лельчыцкага раённага выканаўчага камітэта)
| Лельчыцкі раённы выканаўчы камітэт | |
|---|---|
Агульная інфармацыя |
|
| Краіна | |
| Юрысдыкцыя | Лельчыцкі раён |
| Кіраўніцтва дзейнасцю ажыццяўляе | Гомельскі абласны выканаўчы камітэт |
| Вышэйшае ведамства | Лельчыцкі раённы Савет дэпутатаў[d] |
| Штаб-кватэра | 247841, Гомельская вобласць, г.п. Лельчыцы, вул. Савецкая, 42[1] |
| Старшыня | Сяргей Віктаравіч Дылюк |
| Сайт | lelchitsy.gov.by |
Лельчыцкі раённы выканаўчы камітэт — выканаўчы і распарадчы орган мясцовага кіравання базавага тэрытарыяльнага ўзроўню на тэрыторыі Лельчыцкага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Падсправаздачны і падкантрольны Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь і Гомельскаму аблвыканкаму, падсправаздачны таксама Лельчыцкаму раённаму Савету дэпутатаў па пытаннях, аднесеных да яго кампетэнцыі[2]. Агульнае кіраўніцтва дзейнасцю райвыканкама ажыццяўляе Старшыня выканкама. Будынак райвыканкама размешчаны ў цэнтры Лельчыцаў, на вуліцы Савецкай, 42[1].
Структура
[правіць | правіць зыходнік]У структуру Лельчыцкага раённага выканаўчага камітэта ўваходзяць[1]:
- Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне;
- Упраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання;
- Аддзел землеўпарадкавання;
- Аддзел эканомікі;
- Аддзел адукацыі;
- Аддзел ідэалагічнай работы і па справах моладзі;
- Аддзел архітэктуры, будаўніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі;
- Аддзел арганізацыйна-кадравай работы;
- Аддзел запісу актаў грамадзянскага стану (ЗАГС);
- Фінансавы аддзел;
- Юрыдычны сектар;
- Сектар культуры;
- Сектар па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб;
- Сектар спорту і турызму;
- Камісія па справах непаўналетніх.
Старшыні
[правіць | правіць зыходнік]- з 3 кастрычніка 2022 — Сяргей Віктаравіч Дылюк[3].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в Управления, отделы и службы райисполкома (руск.). Лельчицкий районный исполнительный комитет. Праверана 16 студзеня 2026.
- ↑ Закон Республики Беларусь от 4 января 2010 г. № 108-З «О местном управлении и самоуправлении в Республике Беларусь»
- ↑ Рассмотрение кадровых вопросов (руск.). Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (3 кастрычніка 2022). Праверана 16 студзеня 2026.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- lelchitsy.gov.by — афіцыйны сайт Лельчыцкага раённага выканаўчага камітэта