Мастоўскі раённы выканаўчы камітэт
Выгляд
(Пасля перасылкі з Старшыня Мастоўскага райвыканкама)
| Мастоўскі раённы выканаўчы камітэт | |
|---|---|
| | |
Агульная інфармацыя |
|
| Краіна | |
| Юрысдыкцыя | Мастоўскі раён |
| Кіраўніцтва дзейнасцю ажыццяўляе | Гродзенскі абласны выканаўчы камітэт |
| Вышэйшае ведамства | Мастоўскі раённы Савет дэпутатаў[d] |
| Штаб-кватэра | 231592, Гродзенская вобласць, г. Масты, пл. Леніна, 3 |
| Старшыня | Андрэй Антонавіч Санько |
| Сайт | mosty.gov.by |
Мастоўскі раённы выканаўчы камітэт — выканаўчы і распарадчы орган мясцовага кіравання базавага тэрытарыяльнага ўзроўню на тэрыторыі Мастоўскага раёна Гродзенскай вобласці Беларусі. Падсправаздачны і падкантрольны Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь і Гродзенскаму аблвыканкаму, падсправаздачны таксама Мастоўскаму раённаму Савету дэпутатаў у пытаннях, аднесеных да ягонай кампетэнцыі[1]. Агульнае кіраўніцтва дзейнасцю райвыканкама ажыццяўляе Старшыня выканкама. Выканаўчы камітэт размешчаны ў цэнтры Мастоў у будынку на пл. Леніна, 3.
Структура
[правіць | правіць зыходнік]- Фінансавы аддзел
- Аддзел унутраных спраў
- Аддзел арганізацыйна-кадравай работы
- Юрыдычны сектар
- Упраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання
- Упраўленне землеўпарадкавання
- Аддзел эканоміка
- Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне
- Упраўленне адукацыі
- Аддзел ідэалагічнай работы і па справах моладзі
- Сектар спорту і турызму
- Сектар культуры
- Аддзел архітэктуры і будаўніцтва
- Аддзел жыллёва-камунальнай гаспадаркі
- Упраўленне справамі
- Аддзел ЗАГС
- Сектар па рабоце з зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
Старшыні
[правіць | правіць зыходнік]- З 21 чэрвеня 2021 года — Андрэй Антонавіч Санько[2]
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Закон Республики Беларусь от 4 января 2010 г. № 108-З «О местном управлении и самоуправлении в Республике Беларусь» Архівавана 4 лютага 2022.
- ↑ В Мостовском районе – новый руководитель | Актуально | Заря над Неманом. mosty-zara.by. Праверана 22 мая 2025.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- mosty.gov.by — афіцыйны сайт Мастоўскага раённага выканаўчага камітэта.