Мінскі раённы выканаўчы камітэт
Выгляд
(Пасля перасылкі з Старшыня Мінскага раённага выканаўчага камітэта)
| Мінскі раённы выканаўчы камітэт | |
|---|---|
| | |
Агульная інфармацыя |
|
| Краіна | |
| Юрысдыкцыя | Мінскі раён |
| Кіраўніцтва дзейнасцю ажыццяўляе | Мінскі абласны выканаўчы камітэт |
| Вышэйшае ведамства | Мінскі раённы Савет дэпутатаў[d] |
| Штаб-кватэра | 220073, г. Мінск, вул. Альшэўскага, 8[1] |
| Старшыня | Дзяніс Сяргеевіч Калясень |
| Сайт | mrik.gov.by |
Мінскі раённы выканаўчы камітэт — выканаўчы і распарадчы орган мясцовага кіравання базавага тэрытарыяльнага ўзроўню на тэрыторыі Мінскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Падсправаздачны і падкантрольны Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь і Мінскаму аблвыканкаму, падсправаздачны таксама Мінскаму раённаму Савету дэпутатаў па пытаннях, аднесеных да яго кампетэнцыі[2]. Агульнае кіраўніцтва дзейнасцю райвыканкама ажыццяўляе Старшыня выканкама. Будынак райвыканкама размешчаны ў Мінску, на вуліцы Альшэўскага, 8[1].
Структура
[правіць | правіць зыходнік]У структуру Мінскага раённага выканаўчага камітэта ўваходзяць[1]:
- Упраўленне справамі (уключае начальніка ўпраўлення справамі);
- Упраўленне па сельскай гаспадарцы і харчаванні;
- Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне;
- Упраўленне па адукацыі;
- Фінансавае ўпраўленне;
- Упраўленне эканомікі;
- Упраўленне землеўпарадкавання;
- Упраўленне архітэктуры і будаўніцтва;
- Юрыдычны аддзел;
- Аддзел арганізацыйна-кадравай работы;
- Аддзел гандлю і паслуг;
- Аддзел жыллёва-камунальнай гаспадаркі (ЖКГ);
- Аддзел запісу актаў грамадзянскага стану (ЗАГС);
- Аддзел ідэалагічнай работы і па справах моладзі;
- Аддзел культуры;
- Аддзел спорту;
- Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб;
- Камісія па справах непаўналетніх;
- Галоўны бухгалтар.
Старшыні
[правіць | правіць зыходнік]- з 30 чэрвеня 2025 — Дзяніс Сяргеевіч Калясень[3].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в Структура Минского районного исполнительного комитета (руск.). Минский районный исполнительный комитет. Праверана 15 студзеня 2026.
- ↑ Закон Республики Беларусь от 4 января 2010 г. № 108-З «О местном управлении и самоуправлении в Республике Беларусь»
- ↑ В пяти районах Минской области — новые руководители (руск.). Мінская праўда (30 чэрвеня 2025). Праверана 15 студзеня 2026.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- mrik.gov.by — афіцыйны сайт Мінскага раённага выканаўчага камітэта