Нясвіжскі раённы выканаўчы камітэт
Выгляд
(Пасля перасылкі з Старшыня Нясвіжскага райвыканкама)
| Нясвіжскі раённы выканаўчы камітэт | |
|---|---|
| | |
Агульная інфармацыя |
|
| Краіна | |
| Юрысдыкцыя | Нясвіжскі раён |
| Кіраўніцтва дзейнасцю ажыццяўляе | Мінскі абласны выканаўчы камітэт |
| Вышэйшае ведамства | Нясвіжскі раённы Савет дэпутатаў[d] |
| Штаб-кватэра | 222603, Мінская вобласць, г. Нясвіж, вул. Савецкая, 1 |
| Старшыня | Андрэй Казіміравіч Ратамскі |
Нясвіжскі раённы выканаўчы камітэт — выканаўчы і распарадчы орган мясцовага кіравання базавага тэрытарыяльнага ўзроўню на тэрыторыі Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Падсправаздачны і падкантрольны Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь і Мінскаму аблвыканкаму, падсправаздачны таксама Нясвіжскаму раённаму Савету дэпутатаў па пытаннях, аднесеных да яго кампетэнцыі[1]. Агульнае кіраўніцтва дзейнасцю райвыканкама ажыццяўляе Старшыня выканкама. Выканаўчы камітэт размешчаны ў цэнтры горада Нясвіжа, у будынку па вул. Савецкай, 1.
Структура
[правіць | правіць зыходнік]- Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне;
- Упраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання;
- Упраўленне справамі;
- Упраўленне эканомікі, гандлю і паслуг;
- Упраўленне адукацыі;
- Аддзел спорту і турызму;
- Юрыдычны аддзел;
- Сектар па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб;
- Аддзел архітэктуры і будаўніцтва;
- Упраўленне землеўпарадкавання;
- Аддзел ідэалагічнай працы і па справах моладзі;
- Аддзел культуры;
- Аддзел жыллёва-камунальнай гаспадаркі;
- Аддзел арганізацыйна-кадравай працы;
- Аддзел запісу актаў грамадзянскага стану;
- Аддзяленне бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці;
- Фінансавы аддзел;
- Аддзел унутраных спраў.
Старшыні
[правіць | правіць зыходнік]- Марыя Мікалаеўна Худая
- Анатоль Мікалаевіч Бычак (1976—1981)
- Уладзімір Несцеравіч Дражын (1990—1998)
- Леанід Фёдаравіч Крупец (1998—2002)
- Фёдар Іванавіч Прывалаў (з 2002 года)
- Іван Іванавіч Крупко (2010—2018)
- Генадзь Міхайлавіч Салавей (5 сакавіка — 13 лістапада 2018)
- Аляксандр Зіноўевіч Ломскі (15 студзеня 2019—2024)
- Андрэй Казіміравіч Ратамскі
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- nesvizh.gov.by — афіцыйны сайт Нясвіжскага раённага выканаўчага камітэта