Пінскі раённы выканаўчы камітэт
Выгляд
(Пасля перасылкі з Старшыня Пінскага раённага выканаўчага камітэта)
| Пінскі раённы выканаўчы камітэт | |
|---|---|
| | |
Агульная інфармацыя |
|
| Краіна | |
| Юрысдыкцыя | Пінскі раён |
| Кіраўніцтва дзейнасцю ажыццяўляе | Брэсцкі абласны выканаўчы камітэт |
| Вышэйшае ведамства | Пінскі раённы Савет дэпутатаў[d] |
| Штаб-кватэра | 225710, Брэсцкая вобласць, г. Пінск, вул. Дняпроўскай флатыліі, 21 |
| Старшыня | Сяргей Мікалаевіч Сазанчук |
| Сайт | pinsk.brest-region.gov.by |
Пінскі раённы выканаўчы камітэт — выканаўчы і распарадчы орган мясцовага кіравання базавага тэрытарыяльнага ўзроўню на тэрыторыі Пінскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Падсправаздачны і падкантрольны Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь і Брэсцкаму аблвыканкаму, падсправаздачны таксама Пінскаму раённаму Савету дэпутатаў у пытаннях, аднесеных да ягонай кампетэнцыі[1]. Агульнае кіраўніцтва дзейнасцю райвыканкама ажыццяўляе Старшыня выканкама. Выканаўчы камітэт размешчаны ў цэнтры Пінска ў будынку на вул. Дняпроўскай флатыліі, 21.
Структура
[правіць | правіць зыходнік]- Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне
- Упраўленне па сельскай гаспадарцы і харчаванні
- Аддзел эканомікі
- Аддзел адукацыі
- Аддзел архітэктуры, будаўніцтва і ЖКГ
- Аддзел ідэалагічнай работы і па справах моладзі
- Аддзел культуры
- Аддзел арганізацыйна-кадравай работы
- Аддзел ЗАГС
- Сектар па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
- Аддзел землеўпарадкавання
- Аддзел унутраных спраў
- Фінансавы аддзел
Старшыні
[правіць | правіць зыходнік]- З 5 красавіка 2024 года — Сяргей Мікалаевіч Сазанчук[2]
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Закон Республики Беларусь от 4 января 2010 г. № 108-З «О местном управлении и самоуправлении в Республике Беларусь» Архівавана 4 лютага 2022.
- ↑ pv. Сергей Созончук утвержден председателем Пинского райисполкома 📢 Последние новости Пинска и не только! (руск.). Пiнскi Веснiк (5 красавіка 2024). Праверана 24 мая 2025.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- pinsk.brest-region.gov.by — афіцыйны сайт Пінскага раённага выканаўчага камітэта.